Іван Шыла паведаміў "Свабодзе", што за той час, што прабыў дома, зразумеў, што ўжо адаптаваўся да войска.
“Я прыехаў і ўбачыў, што ўсё на сваіх месцах. Ад службы адвыкаеш за дзень. Жыцьцё працягваецца. Гэта дае нейкі аптымізм на тое, што й праз год я вярнуся і ўсё будзе на сваіх месцах. Адаптаваўся, хутчэй, да войска”.
Ён праглядзеў інтэрнэт-сайты і наконт выказваньняў на форумах, аб тым, што апазыцыянэры насамрэч ня хочуць служыць у войску, адказаў наступнае:
“Па-першае, варта адрозьніваць прызыў у войска і прызыў з парушэньнямі сьвядомымі, якія маюць на мэце ізаляваць чалавека. Калі разглядаць сытуацыю ў такім кантэксьце, што Хведарук вучыўся ва ўнівэрсытэце, а мяне з Франкам выключылі з вучобы.
Па-другое, так, мы кантактуем са сродкамі масавай інфармацыі. Называць рэчы сваімі імёнамі гэта нармальна. Калі ў войску мэдыцына нікога ня лечыць, а чалавека без мэдычнай камісіі туды прызвалі і ён пакутуе, тым больш, што не прыйшоў туды губляць сваё здароўе дзеля нечых меркаваньняў, то, калі ён зьвяртаецца да мэдыкаў – гэта нармальна, гэта цывілізавана.
Адпачынак Івана Шылы скончыцца 16 жніўня.
***
Паплечнік Івана Шылы маладафронтавец Зьміцер Хведарук пакуль пазбаўлены адпачынку. Ягоная маці Ірына Хведарук высьвятляла прычыну.
“Высьветлілася, што ў яго абмежаваньне пасьля лекаваньня. Яго цяпер у адпачынак ня пусьцяць, бо трэба праз тры месяцы пасьля таго, як апошні раз быў у шпіталі, прайсьці нейкае асьведчаньне”.
***
Вінцук Вячорка апавёў, што яго сына Франка дагэтуль не пускаюць у звальненьне на выходныя. Але яго больш непакоіць стан здароўя сына:
“Цягам папярэдніх двух месяцаў яму штодня мералі ціск па загадзе падпалкоўніка і маёра, якія прыяжджалі зь Менску. Цяпер яны зноў прыяжджалі да фэльчаркі. Забралі зьвесткі пра ягоны ціск і цяпер яна яму штодня ціск мераць не абавязана.
Франак зьвяртаецца, каб памераць ціск, а ягоныя просьбы цяпер нават не ўносяць у журнал. Мне трывожна, бо зьнікла ягоная мэдычная картка з усімі запісамі.
Франак падаў рапарт правесьці паўнавартаснае мэдычнае абсьледаваньне. Цяпер чакаем адказу на гэта. Ён знаходзіцца пад пільным кантролем і наглядам, але не ў тым сэнсе, што нехта дбае пра ягонае здароўе”.