Новая перадача сэрыі “Паштовая скрынка 111”.
Эфір 23 верасьня 2009 году
Тэма многіх лістоў у пошце “Свабоды” — лёс беларускай вёскі, якая ўсё больш імкліва бязьлюдзее і прыходзіць у заняпад. Немалыя грошы, якія штогод выдаткоўваюцца зь дзяржбюджэту на падтрымку сельскай гаспадаркі, асядаюць галоўным чынам у так званых аграгарадках — на цэнтральных сядзібах колішніх калгасаў, якія цяпер перайменавалі ў каапэратывы. Астатнія ж вёскі марудна і пакутліва паміраюць.
З аднаго зь лістоў на гэтую тэму і пачну сёньняшнюю размову. Пра вясковае жыцьцё разважае ў сваім новым лісьце наш сябар Кастусь Сырэль з Ушачаў. Слухач піша:
“Многа гадоў таму Рыгоравіч заяўляў, што за цывілізаваным сьветам беларусаў не павядзе. А зусім нядаўна паабяцаў, што ў 2011 годзе будзем жыць, як эўрапейцы — гэта значыць, як цывілізаваныя людзі ў цывілізаваным сьвеце. І апошняя ягоная заява ў Талачыне: “У зямлянкі пойдзем, але сувэрэнітэт і нармальнае жыцьцё людзям забясьпечым”. Аляксандар Рыгоравіч, зусім вы нас заблыталі — чаму шлях да эўрапейскага жыцьця абавязкова ляжыць празь зямлянкі? І пойдзем мы ўсё ж такі за цывілізаваным сьветам ці не?
Цяпер вось праводзіцца чарговая кампанія: у кожнай вёсцы, як у цывілізаваным сьвеце, павінна быць вулічнае асьвятленьне. Паставілі адзін ліхтар і ў вушацкай вёсачцы Пенна-Ніве, у якой засталася адна-адзіная жыхарка. Празь некаторы час завіталі да бабулі афіцыйныя асобы — праверыць, ці гарыць той ліхтар. Адбылася прыблізна такая размова:
— Ці працуе ў вас вулічнае асьвятленьне?
— А хто ж яго ведае, сынок. Я той ліхтар ня ўключаю ніколі.
— Чаму?
— Баюся, сынок. Калі бандыты ўбачаць, што ліхтар гарыць, прыйдуць, забяруць пэнсію і мяне заб’юць. А калі сьвятла няма, то падумаюць, што тут ніхто не жыве, і далей куды пойдуць.
— ???
Трэба дадаць, што бабуліны засьцярогі маюць пад сабой грунт — ёсьць выпадкі рабунку старых. Чуткі пра такія выпадкі блукаюць па раёне, абрастаючы жудаснымі, часам неверагоднымі падрабязнасьцямі.
Скажыце, Аляксандар Рыгоравіч, ці хацелі б вы жыць адзін у Пенна-Ніве і доўгія гады кожны вечар класьціся спаць з думкай: заб’юць мяне бандыты гэтай ноччу ці не? І ці лічыце вы такое жыцьцё нармальным? І як вы патлумачыце, што за час вашага прэзыдэнцтва насельніцтва нашага раёну скарацілася на чвэрць? У нас жа не было ні зьнішчальных эпідэмій, ні землятрусаў, ні цунамі, ні вайны, ні вывяржэньня вульканаў”.
Для пачатку, спадар Сырэль, усё ж пагодзімся, што паміраючая вёска з адзіным ліхтаром на бязьлюднай вуліцы хоць на драбніцу, але больш прывабная, чым такая ж вёска безь ліхтара. Да тысяч беларускіх вёсак, якія ня трапілі ў лік аграгарадкоў, за мінулае стагодзьдзе пераважная большасьць дабротаў цывілізацыі так і не дайшла. Ні добрай дарогі, ні водаправоду, ні каналізацыі, ні газу, ні цэнтральнага ацяпленьня яны ня бачылі і ўжо ня ўбачаць. Цягнула зь іх дзяржава ўсе сокі: абкладала падаткамі, прымушала бясплатна працаваць у калгасе, забірала моладзь у войска і на камсамольскія будоўлі. Спахапілася цяпер — а позна. І нават самотны ліхтар на пустой вуліцы, аказваецца, ўжо нікому не патрэбен. Ня радуе ён, а палохае.
Наступны ліст — з Жодзіна, з вайсковай часткі 18662, дзе служыць герой і ўдзельнік многіх нашых перадач, апазыцыйны актывіст Зьміцер Хведарук. У сваім лісьце на “Свабоду” ён піша:
“Нават у салдацкай казарме я працягваю заставацца сталым слухачом “Свабоды”. Штодня ў вольны час уключаю прыймач і хаджу па памяшканьні ў пошуках месца з найлепшым сыгналам. Такім чынам можна пастаянна быць у курсе падзеяў у Беларусі і за яе межамі. А паколькі ў казарме такога панятка, як асабістая прастора, не існуе, то і ў хлопцаў зьяўляюцца новыя тэмы для размоў.
Праўда, у гэтай мясцовасьці сыгнал “Свабоды” даволі моцна глушыцца. Даводзіцца літаральна лавіць кожнае слова. Але ад гэтага і асалода, і стаўленьне да ўсяго пачутага зусім іншыя. Нішто ня спыніць голасу “Свабоды”. Увогуле, адчуваеш сябе нібы ў 50-х гадох. Тым больш што і ў войску многае з тае пары засталося нязьменным.
Асаблівую цікавасьць выклікаюць культурніцкія перадачы. Нядаўна слухалі, як адбывалася прэзэнтацыя новай кнігі Сяргея Дубаўца, якая складаецца з эсэ, што гучалі па “Свабодзе”. Вельмі хацелася б мець гэту кнігу”.
Некаторыя нашы сталыя слухачы паважнага ўзросту, сапраўды, згадваюць пра тое, што падчас хрушчоўскай адлігі і брэжнеўскага застою ім удавалася слухаць у казармах і на баявых караблях так званыя “варожыя галасы” — “Свабоду”, “Голас Амэрыкі”, Бі-Бі-Сі. Сёй-той дзеля гэтага, калі верыць пісьмовым сьведчаньням, нават выкарыстоўваў казённае абсталяваньне. Але гэта, натуральна, было выключэньнем, бо спалучалася зь вялікай рызыкай. Атрыбут казармы ўзору 50-х гадоў — гэта ўсё ж не кароткахвалевы прыймач, а — так званы “ленінскі пакой”, паліцы з прапагандысцкай літаратурай ды “радыёкропка”, па якой з раніцы да вечара гучалі рапарты аб працоўных перамогах ды бадзёрыя маршы.
Што да кнігі Сяргея Дубаўца “Як?”, нядаўна выдадзенай у сэрыі “Бібліятэка Свабоды”, то вы, Зьміцер, як і многія іншыя актыўныя слухачы, неўзабаве атрымаеце яе ад нас поштай, у якасьці падарунка.
Дарэчы, лістоў-запытаў, у якіх слухачы просяць даслаць кнігі зь Бібліятэкі Свабоды, у нашай верасьнёўскай пошце надзвычай шмат. Далей — некалькі такіх допісаў з кароткімі выказваньнямі пра кнігі, выдадзеныя нашым радыё. Вось што піша Яўгенія Карцава зь Віцебску:
“Вялікі дзякуй за выданьне гэтых кніг. Я слухаю радыё кожны дзень, і па шмат. Але дзе ты ўсё запомніш! А кніга — гэта зусім іншае. Можна пачытаць, не сьпяшаючыся. Потым — яшчэ раз вярнуцца да прачытанага. А самае галоўнае — пераказаць унукам. Чытаць яны цяпер ня надта любяць (працуюць, вучацца — няма калі)”.
Яшчэ адзін ліст на тэму выдавецкага праекту “Свабоды” даслаў Міхал Сантаровіч-Чыкун зь Дзяржынску. Ён піша:
“Цікавы цыкл перадач Сяргея Дубаўца пад назвай “Як?” я, на жаль, ня ўвесь праслухаў. Заманулася ўважліва прачытаць разважаньні гэтага аўтара. Ёсьць над чым падумаць ды ў нечым паспрачацца зь ім. Нават і з назвай кнігі. Існуе ёмкае беларускае слова “Трываньне”. А слова “паводзіны” (то бок па-расейску “поведение” — я лічу, русізм.
У кожнай асобы Дубавец узбуджае свае думкі па кожнай узьнятай тэме. Гэта нават больш каштоўна, чым існасьць твору. Перадайце маю павагу аўтару за шмат якія разважаньні, пачутыя па вашым радыё”.
Удакладню, што поўная назва кнігі Сяргея Дубаўца — “Як? Азбука паводзінаў”. Якраз слова “паводзіны” слухач і аспрэчвае. Зрэшты, калі зыходзіць са слоўніка сучаснай беларускай мовы, аргумэнты вашы, спадар Міхал, ня надта пераканаўчыя.
Сярод адзначаных кнігай зь Бібліятэкі Свабоды будзе і наш слухач Алесь Касьцюковіч з Магілёва. У сваім лісьце ён, між іншым, піша пра сытуацыю, у якой апынулася нацыянальная культура ў рэгіёнах. (Цытую ліст):
“У правінцыі становішча з альтэрнатыўнай культурай, літаратурай, музыкай — катастрафічнае. Спрэс афіцыёз ці расейшчына: кіч, папса ды трэш. Ня знойдзеш узораў альтэрнатыўнай думкі ў дзяржаўных структурах — паўсюль адна толькі так званая “чэсная” культура-халтура. Зрэдку прыедзе калі Акудовіч... Чобата можна пачуць адно толькі ў вас... Ну, і гэтак далей.
Таму спадзяюся, што новая кніга Сяргея Дубаўца “Як?”, калі пашчасьціць, трапіць у маю хатнюю бібліятэку”.
Да вашых, спадар Алесь, заўваг дадам, што нацыянальна арыентаваныя творцы, на грамадзкую пасіўнасьць якіх вы наракаеце, не расьпешчаны ўвагай — ні з боку дзяржавы, ні ад грамадзкіх суполак. І, думаю, яны ахвотна пагадзіліся б часьцей сустракацца са сваімі чытачамі, слухачамі ды гледачамі ў рэгіёнах — пры ўмове, што адтуль будзе сустрэчны рух ды арганізацыйная падтрымка.
На заканчэньне — кароткі ліст-рэпліка ад Зінаіды Цімошак зь вёскі Вежы Слуцкага раёну. Слухачка піша:
“Заклікаю “Свабоду” больш асьвятляць жыцьцё рэгіёнаў. Трэба падняць тэму п’янства на вёсцы— хутка ня будзе каму працаваць у калгасах: зусім пасьпіваліся людзі!”
Да гэтай тэмы мы зьвяртаемся досыць часта, спадарыня Зінаіда. Алькагольная хваля захліснула ня толькі вёску: усё беларускае грамадзтва пакутуе ад гэтай хваробы. У так званыя “застойныя” брэжнеўскія часы, вядомыя масавай алькагалізацыяй насельніцтва, бутэлька гарэлкі каштавала столькі ж, колькі 30 боханы хлеба. Сёньня ў пераводзе на хлеб гарэлка каштуе столькі ж, колькі 4 боханы. Гэта значыць, яна стала ў сем-восем разоў больш таннай, даступнай. Што ўжо казаць пра нізкаякасныя алькагольныя сурагаты, якія разьліваюць ледзь ня ў кожным беларускім мястэчку!
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на “Свабоду”. Пішыце. Чакаем новых допісаў.
Праграма “Паштовая скрынка 111” выходзіць у эфір кожную сераду.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by