Трынаццаць чарнобыльскіх інвалідаў з Калінкавічаў стварылі першасную суполку “Ліквідатар”.
Яе старшынёй абраны грамадзкі актывіст, інвалід другой групы, удзельнік ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС Васіль Сіліверст.
“Мы арганізаваліся, — кажа спадар Сіліверст, — каб дапамагаць самім сабе. У раёне жыве звыш тысячы чарнобыльскіх ліквідатараў, каля 300 зь іх — інваліды. Пасьля прыняцьця новага чарнобыльскага закону толькі асобныя ліквідатары маюць некаторыя сацыяльныя льготы. Усе іншыя гэтых ільготаў пазбавіліся. Мы наважаны падтрымліваць чарнобыльцаў, якія, па сутнасьці, засталіся без увагі дзяржавы”.
Суполка “Ліквідатар” утворана пры Калінкавіцкай раённай грамадзкай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў.