Полацкую настаўніцу Леру Сом, якая працуе ў СШ № 5, выклікала дырэктарка навучальнай установы і паведаміла, што на дзень зьезду ў яе памяняўся расклад.
Як высьветлілася, у школу патэлефанавалі з гарадзкога аддзелу адукацыі і загадалі, каб у актывісткі і сябра Сойму Партыі БНФ 5 верасьня зранку былі як мінімум два ўрокі. Паводле Леры Сом, да ўчорашняга дня ейны расклад заняткаў быў іншы — субота была вольная. Цяпер да пачатку зьезду настаўніца даехаць у Менск не пасьпявае, але ўсё адно мяркуе на яго трапіць.
На ейную думку, можа быць і яшчэ адна прычына, празь якую яе “загрузілі” ўрокамі 5 верасьня: менавіта ў гэты дзень мае распачацца бардаўскі фэст “Аршанская бітва 2009”, на які Лера Сом магла б паехаць у якасьці выканаўцы ўласных песьняў.