Фэст мае распачацца 5 верасьня а 7-й вечара, але колькі народу — слухачоў, гледачоў і выканаўцаў — на яго зьбярэцца, прадказаць цяжка. Паводле аршанскага гісторыка Юрыя Копціка, ідэя зладзіць такую імпрэзу належыць вядомаму барду Андрэю Мельнікаву. Упершыню яна была ўвасоблена ў жыцьцё ў 1991 годзе:
“Андрэй неяк спытаўся: “А дзе тая бітва была?” Кажу: “Паехалі паглядзім. Я пакажу”. Там, дарэчы, яшчэ ў 1989 годзе аршанскі краязнаўца Алесь Сярожкін, мабыць, упершыню ў гісторыі Беларусі паставіў драўляны крыж у памяць пра гэтую бітву. Паехалі, паглядзелі той крыж, а потым Андрэй сам выбраў месца для фэсту — палянку, дзе нам ніхто і мы нікому ня будзем замінаць”.
Спадар Копцік згадвае, што першыя два гады фэстам нават апекаваўся Аршанскі аддзел культуры. Але потым супраць выступілі вэтэраны: маўляў, нельга дапамагаць беларускім нацыяналістам. І з тае пары імпрэза ператварылася ў народнае сьвята: людзі па завядзёнцы зьяжджаліся сюды ў першую суботу, бліжэйшую да ўгодкаў славутай бітвы, што адбылася 8 верасьня. Кожны дабіраўся, як мог, і за ўласныя грошы — што гледачы, што выступоўцы.
За казённы кошт давялося зьезьдзіць толькі аднойчы — у 2007 годзе, але не на фэст, а назад у Воршу. Тады напярэдадні імпрэзы зьявілася паведамленьне, што каля Крапівенскага поля ў Дняпры знайшлі снарады. Паводле спадара Копціка, была задуманая маштабная міліцэйская апэрацыя, каб сарваць фэст: міліцыянты садзілі прыежджую моладзь у аўтобусы і часам нават бясплатна скіроўвалі ў горад.
“Туды сапраўды зьявіліся сапёры. Толькі тыя снарады як ні шукалі, так і не знайшлі. Затое па маштабах гэтая апэрацыя была параўнальная хіба што з экспэдыцыямі супраць партызан у 1942—44 гадах! Сотні людзей былі незаконна затрыманыя, а трое нават асуджаныя на тэрмін ад 5 да 7 сутак. Астатніх затрымлівалі яшчэ на Віцебскім, Аршанскім вакзалах: проста па выглядзе людзей з заплечнікамі і гітарамі здымалі зь цягнікоў ды вялі ў пастарунак”.
Фэст задушыць не ўдалося: летась на Крапівенскім полі ўжо сьпявалі зноў. Міліцыянты, якіх даслалі з Аршанскага РАУСу, толькі забаранілі разгортваць бел-чырвона-белыя сьцягі.
На думку Генадзя Шэпелева, які штогод прыяжджае на фэст і запрашае на яго ўсіх знаёмых, гэтую імпрэзу неабходна захаваць, бо яна вельмі важная і для слухачоў, і для выступоўцаў:
“Штогод прыяжджаюць людзі, якія трапляюць сюды выпадкова і застаюцца задаволеныя. Як у тым годзе: прыехала сям’я, проста адпачыць, звычайныя “саўковыя” беларусы. А потым жонка і карагод вадзіла, і па-беларуску загаварылі… Трэба, каб была такая імпрэза — каб людзі маглі адчуць гонар за нашу краіну, за нашу гісторыю. Ёсьць, канешне, і тыя, хто едзе сюды сьвядома. Сёлета ж 495-я ўгодкі Аршанскай бітвы”.
У фэста за гады існаваньня зьявіліся сапраўдныя сябры. Адзін зь іх, Аляксей Янушэўскі, стварыў адмысловы сайт http://vorsafest.livejournal.com/, дзе можна знайсьці шмат інфармацыі пра імпрэзу, у тым ліку і транспартныя расклады, і распрацаваны маршрут, як туды трапіць.
На “Аршанскай бітве” ў розныя гады выступалі практычна ўсе вядомыя беларускія аўтары: Андрэй Мельнікаў, Віктар Шалкевіч, Алесь Камоцкі, Зьміцер Сідаровіч і гурт “Камэлот”, Лера Сом, Зьміцер Бартосік, Андрэй Хадановіч, Лана Медзіч, Тацьцяна Барысік, гурт “Водар сусьвету”, Анатоль Кудласевіч і многія іншыя. А лік слухачоў і гледачоў ідзе ўжо на тысячы.