Салдаты-апазыцыянэры пазбаўленыя звальненьня ў выходныя. Цяпер іх звароты ў мэдчастку не рэгіструюць. А вайсковыя пракуроры высьвятляюць пытаньні свабоды карыстаньня беларускай мовай у войску. Магчыма, у выніку праверкі зьявіцца слоўнік вайсковай тэрміналёгіі.
У мазырскай вайсковай частцы, дзе служыць Франак Вячорка два дні вялася праверка афіцэрамі зь міжгарнізоннай і рэспубліканскай вайсковай пракуратуры. Нагодай стала заява Франка ў пракуратуру на дзеяньні вайскоўцаў, якія забаранялі яму аддаваць каманды па-беларуску, а таксама зварот праваабаронцаў і Таварыства беларускай мовы аб парушэньні заканадаўства аб мовах.
Сьледчы вайсковай пракуратуры цікавіўся падрабязнасьцямі канфлікту і глядзеў слоўнік беларускай мовы 1996 году. Франак не выключае, што бліжэйшым часам можа быць распрацаваны беларускі слоўнік вайсковай тэрміналёгіі.
Гаворыць Вінцук Вячорка:
“Зразумела, што камандаваньне часткі аформіла дакумэнты такім чынам, што мова не пры чым, што Франак парушаў нормы статуту. Я ўяўляю сабе, як гэта магло быць. Яму кажуць: “Говорі смірно!”, а ён: “Зважай!”.
Але пракуратура ня можа ігнараваць канстытуцыйных патрабаваньняў аб рэальнай роўнасьці моваў. Цікавіўся афіцэр, наколькі палепшылася сытуацыя.
Але галоўнае, што пакараньне, якое ён атрымаў, над ім па-ранейшаму цяжэе. Хоць камандаваньне часткі прызнала сваю памылку, але кара нікуды не падзелася. Салдацкі адпачынак скарочаны да 5 дзён”.
Франак Вячорка па-ранейшаму адчувае праблемы зь ціскам. Фэльчарка, калі чарговы раз убачыла, што ў яго ціск 160 на 90, дала яму пігулкі, вызваліла ад працы і загадала ляжаць. Але не ў лязарэце, а ў казарме.
Тым часам Зьмітру Хведаруку зрабілі чарговую апэрацыю. Хлопцу выдалілі пазногаць. Тыдзень таму яму разрэзалі пухліну на пальцы, але сытуацыя не палепшылася. Яго адвезьлі не ў вайсковы шпіталь, а да цывільных мэдыкаў.
Маці Зьмітра Ірына Хведарук лічыць, што такім чынам вайсковае камандаваньне вырашыла не фіксаваць чарговы раз зварот яе сына па мэдычную дапамогу, бо й без таго ад пачатку службы ў войску Зьміцер большую частку правёў у шпіталі.
“Са зьнятым пазногцем у брудзе капаецца. Цікава было б паглядзець Дзімаву асабовую справу. Яго ж з пальцам вазілі да цывільных мэдыкаў. Гэта не адпавядае закону. У вайскоўцаў свая сыстэма мэдычнага абслугоўваньня. Я кажу, што павінна быць сыстэма грамадзкага кантролю за войскам. Там яшчэ горш, як у сыстэме выкананьня пакараньняў.
А яшчэ цікава, ну, няўжо пацерпіць абароназдольнасьць краіны, калі салдатам у сьпёку дазволяць хадзіць у сандалях?”.
Іван Шыла, як і Франак Вячорка і Зьміцер Хведарук дагэтуль не атрымаў адпачынку. Хутчэй за ўсё, ён паедзе на вучэньні ў Расею. Бацькі Івана не губляюць надзеі, што іх сын бліжэйшым часам правядзе 10 дзён дома.
Сьледчы вайсковай пракуратуры цікавіўся падрабязнасьцямі канфлікту і глядзеў слоўнік беларускай мовы 1996 году. Франак не выключае, што бліжэйшым часам можа быць распрацаваны беларускі слоўнік вайсковай тэрміналёгіі.
Гаворыць Вінцук Вячорка:
“Зразумела, што камандаваньне часткі аформіла дакумэнты такім чынам, што мова не пры чым, што Франак парушаў нормы статуту. Я ўяўляю сабе, як гэта магло быць. Яму кажуць: “Говорі смірно!”, а ён: “Зважай!”.
Але пракуратура ня можа ігнараваць канстытуцыйных патрабаваньняў аб рэальнай роўнасьці моваў. Цікавіўся афіцэр, наколькі палепшылася сытуацыя.
Фэльчар, калі чарговы раз убачыла, што ў яго ціск 160 на 90, дала яму пігулкі, вызваліла ад працы і загадала ляжаць. Але не ў лязарэце, а ў казарме.