Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ваенкам не пускае актывіста за мяжу


Андрусь Цянюта
Андрусь Цянюта
Сёньня гомельскі актывіст “Маладога фронту” Андрусь Цянюта атрымаў праз пошту паведамленьне за подпісам гарадзкога ваенкама Вячаслава Цацарына на часовае абмежаваньне выезду з Рэспублікі Беларусь.

У ім гаворыцца, што выезд абмежаваны на падставе рашэньня № 1033 ад 27 ліпеня “ў сувязі зь няяўкай на мерапрыемствы прызыву на тэрміновую ваенную службу”.

Як паведамлялася, 22-гадовага спадара Цянюту выклікалі ў ваенкамат 24 ліпеня. Аднак туды ён не хадзіў, а даслаў даведку, што зьяўляецца студэнтам-завочнікам 3 курсу Бранскай сельскагаспадарчай акадэміі. Вучоба дае права на адтэрміноўку ад службы ў войску.

Андрусь Цянюта наважаны абскардзіць рашэньне на абмежаваньне выезду за межы Беларусі ў абласны ваенкамат.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG