У пераліку афіцыйных вынікаў — нічога пра падпісаньне Беларусю дамовы пра стварэньне калектыўных сіл апэратыўнага рэагаваньня. Беларусь таксама не пераняла старшынёўства ў АДКБ.
Беларускае тэлеграфнае агенцтва суха паведамляе, што Лукашэнка ўжо вылецеў з Кыргызстану на радзіму.
“У Расеі зьявілася нашмат большая праблема ў стасунках зь Беларусьсю”
31 жніўня ён удзельнічаў у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў-сябраў Арганізацыі дамовы пра калектыўную бясьпеку.
БелаПАН дадае, што паводле расейскага выданьня “Коммерсант’”, прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў не пакідаў надзеі ўгаварыць Аляксандра Лукашэнку падпісаць пагадненьне пра стварэньне калектыўных сілаў апэратыўнага рэагаваньня.
Разам з тым, як паведаміў кагадзе памочнік Мядзьведзева Сяргей Прыходзька, “асобнай сустрэчы прэзыдэнтаў Мядзьведзева й Лукашэнкі не заплянавана, бо беларускі бок яе не замаўляў”.
Беларусь таксама не ўзначаліла АДКБ, як чакалася. Расея “будзе працягваць тэхнічнае старшынёўства ў АДКБ, чакаючы таго моманту, калі Беларусь будзе гатовая ўзяць на сябе паўнацэнныя функцыі старшынёўства”, — заявіў у суботу міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў.
Паводле ягоных слоў, прэзыдэнт Беларусі заявіў на саміце, што “гэтае пытаньне разглядаецца й адпаведныя рашэньні будуць прынятыя своечасова”.
Дакумэнты пра стварэньне калектыўных сілаў апэратыўнага рэагаваньня былі падпісаныя 14 чэрвеня ў Маскве на саміце АДКБ. Тамсама Беларусь мелася пераняць старшынёўства ў арганізацыі ад Армэніі. Але дэлегацыя Беларусі адмовілася ад удзелу ў сустрэчы дзеля рознагалосьсяў з Расеяй наконт паставак беларускага малака. Усе дакумэнты, падпісаныя падчас маскоўскага саміту, МЗС Беларусі аб’явіла нелігітымнымі.
Фармальна пасьля афіцыйнай часткі саміту ў Чалпон-Аце бакі дамовіліся:
Таксама Бішкек даў дазвол пашырыць колькасьць расейскіх салдатаў на сваёй тэрыторыі да аднаго батальёну, а таксама на стварэньне вучэбнага цэнтру для падрыхтоўкі ваеннаслужачых абедзьвюх краінаў. Расея ўжо мае адну ваенную авіябазу на тэрыторыі краіны - у горадзе Кант.
Прэзыдэнт Кыргызстану Курманбек Бакіеў заявіў, што на саміце адбыўся максымальна шчырая размова па пытаньнях бясьпекі й барацьбы з рэлігійным экстрэмізмам і тэрарызмам: “Задачы, пастаўленыя ў рамках павесткі дня, выкананыя нават у большым аб’ёме, чым мы думалі”.

- весьці скаардынаваную палітыку ў інфармацыйнай прасторы
- стварыць у Расеі цэнтар інфармацыйных тэхналёгій, дзе будуць праходзіць падрыхтоўку спэцыялісты ў гэтай сфэры
- стварыць на возеры Ісык-Куль цэнтар для моладзевых збораў вайскова-спартовых арганізацый дзяржаў АДКБ.