Лукашэнка крызісу не заўважыў

  • БелаПАН
"Я пакуль не заўважыў, што ў нас краіна жыве ва ўмовах крызісу з пункту гледжаньня эканомікі", — цытуе БелаПАН словы Азяксандра Лукашэнкі, сказаныя ім сёньня на нарадзе ў пытаньнях сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця.

Лукашэнка прызнаў, аднак, што яго хвалюе "праблема імпарту", дарагавізна банкаўскіх крэдытаў і сытуацыя ў галіне жыльлёвага будаўніцтва.

Кіраўнік Беларусі сьцьвердзіў, што асноўная задача сёньня — павысіць эфэктыўнасьць працы на ўсіх кірунках, захаваць і нарошчваць эканамічны патэнцыял, падтрымаць на "дастойным узроўні" ўмовы жыцьця людзей.