Паводле жыхаркі Салігорска Ларысы Насановіч, крызіс зраўнаў заўсёды больш прывілеяваных працаўнікоў “Белкалію” з астатнімі гараджанамі. Па яе словах, цяпер і яны апусьціліся ад “сэрвэляту” да “варанай” каўбасы:
“Шмат супрацоўнікаў атрымліваюць 2/3 тарыфу. На хлеб з маслам хапае, але таго, што яны сабе раней дазвалялі, ужо няма. Многія сталі закладнікамі крэдытаў, калі заробак ідзе на выплату пазыкаў; у запас скупляюць валюту, каб у выпадку чаго мець за што аплаціць крэдыт у наступным месяцы. Шукаюць падпрацоўку, жанчыны з абагачальных фабрык спрабуюць працаваць гандляркамі на рынку. Дарэчы, пэнсіянэры, якія не жадалі ісьці на пэнсію, цяпер масава сыходзяць. Баяцца, што скасуюць, як называюць у нас у горадзе, „грабавыя“. Бо калі чалавек ідзе на пэнсію, яму даецца значная кампэнсацыя. Дапусьцім, у шахтароў атрымлівалася каля 37 тысяч даляраў. Гэткія „адходныя“. Зараз ходзяць упартыя чуткі, што выплаты адменяць ці замарозяць… Нядаўна размаўляла з кіраўнікамі „Беларуськалію“, дык яны лічаць: прынамсі месяцаў 6-8 аб’яднаньне будзе ў цяжкім становішчы”.
Тэндэнцыі на калійным рынку не спрыяюць паляпшэньню настрояў на “Беларуськаліі”. Сёлета Беларусь ужо карэктавала кошты на сыравіну пры пастаўках у Бразылію — ад 1000 заплянаваных да 750 даляраў за тону. Цяпер даводзіцца пераглядаць цэнавую палітыку адносна Індыі, бо расейская Міжнародная калійная кампанія гатовая пастаўляць на індыйскі рынак хлёрысты калій на 26% таньней, чым Беларусь. Пра неабходнасьць перагляду коштаў у бок зьніжэньня гаворыць і Кітай — адзін з найбуйнейшых спажыўцоў калійных угнаеньняў у сьвеце.
Днямі першы віцэ-прэм’ер беларускага ўраду Ўладзімер Сямашка прызнаў: страты ад вымушанага зьніжэньня цэнаў будуць адчувальныя. Толькі на індыйскім напрамку Беларуская калійная кампанія можа недалічыцца 200 мільёнаў даляраў. Гэта азначае, што і на “Беларуськаліі” чорная паласа будзе працягвацца. Дарэчы, на прадпрыемстве — значная суполка Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў. Кіраўнік арганізацыі Аляксандар Ярашук кажа, што пра звышпрыбыткі на пэўны час трэба аб’ектыўна забыцца — як прадпрыемству, так і працаўнікам:
“На фінішы мінулага году, у сьнежні, сярэдні заробак склаў у эквіваленце роўна тысячу даляраў. Канечне, па беларускіх мерках гэта прыстойны заробак. А ў забойнай групе (яна складае 1,5 тысячы з агульнай колькасьці 19 тысяч працоўных) ён быў значна вышэйшы — у 3, а то і ў 4 разы лічба большая. Было ўвогуле за што, дый было чым плаціць — з высокімі стандартамі заключаліся калектыўныя дамовы, з сур’ёзным сацыяльным пакетам. І калі „Белкалій“ пагаджаўся плаціць па 300 даляраў з кожнай тоны ў кошт рэспубліканскага бюджэту, то можна сабе ўявіць, якія там звышпрыбыткі мелі месца”.
Карэспандэнт: “Цяпер пра такія заробкі можна казаць у мінулым часе?”
“Заробкі, натуральна, панізіліся. Але калі мець на ўвазе, што цана за тону яшчэ ў 2003 годзе была ў памеры дзесьці 170 даляраў, і за гэты тэрмін яна вырасла больш чым у 4 разы, то да апошняга часу эканамічнае становішча дазваляла нават і пры існуючых коштах выплачваць заробкі. То бок нават тады, калі сур’ёзна ўпалі аб’ёмы вытворчасьці на прадпрыемстве”.
Між тым на пачатку траўня, калі на “Беларуськаліі” адкрывалі Краснаслабодзкі руднік, Аляксандар Лукашэнка запэўніваў: сабе на шкоду калійныя ўгнаеньні Беларусь аддаваць ня будзе. Па яго словах, шмат хто ў сьвеце заняў пазыцыю чаканьня — маўляў, задарма аддадуць. Аднак Лукашэнка заявіў, што рэсурсы будуць толькі даражэць і разбазарваць іх недапушчальна.
Аднак пакуль што тэндэнцыі на рынку зусім іншыя — угнаеньні працягваюць таньнець, а пакупнікі робяцца ўсё больш пераборлівымі. Прычым калі ў першай палове году страты на зьнешніх рынках “Беларуськалій” часткова кампэнсаваў коштам пасяўной, то цяпер дзеля новых кантрактаў даводзіцца разглядаць практычна любыя прапановы.
З-за дэмпінгу расейскіх канкурэнтаў “Беларуськалій” можа страціць стратэгічны рынак збыту. Міжнародная калійная кампанія — пасярэднік найбуйнейшага ў Расеі вытворцы калію “Сільвініт” — падпісала кантракт на пастаўку ў Індыю ўгнаеньняў па 460 даляраў за тону. У сваю чаргу, беларусы спадзяваліся атрымаць з кожнай тоны 630 даляраў. Увогуле ж за першы квартал 2009 году экспартны складнік “Белкалію” зьнізіўся ў параўнаньні з тым жа пэрыядам 2008 году амаль на 80%, крыху перавысіўшы 300 тысяч тон.
“Шмат супрацоўнікаў атрымліваюць 2/3 тарыфу. На хлеб з маслам хапае, але таго, што яны сабе раней дазвалялі, ужо няма. Многія сталі закладнікамі крэдытаў, калі заробак ідзе на выплату пазыкаў; у запас скупляюць валюту, каб у выпадку чаго мець за што аплаціць крэдыт у наступным месяцы. Шукаюць падпрацоўку, жанчыны з абагачальных фабрык спрабуюць працаваць гандляркамі на рынку. Дарэчы, пэнсіянэры, якія не жадалі ісьці на пэнсію, цяпер масава сыходзяць. Баяцца, што скасуюць, як называюць у нас у горадзе, „грабавыя“. Бо калі чалавек ідзе на пэнсію, яму даецца значная кампэнсацыя. Дапусьцім, у шахтароў атрымлівалася каля 37 тысяч даляраў. Гэткія „адходныя“. Зараз ходзяць упартыя чуткі, што выплаты адменяць ці замарозяць… Нядаўна размаўляла з кіраўнікамі „Беларуськалію“, дык яны лічаць: прынамсі месяцаў 6-8 аб’яднаньне будзе ў цяжкім становішчы”.
Тэндэнцыі на калійным рынку не спрыяюць паляпшэньню настрояў на “Беларуськаліі”. Сёлета Беларусь ужо карэктавала кошты на сыравіну пры пастаўках у Бразылію — ад 1000 заплянаваных да 750 даляраў за тону. Цяпер даводзіцца пераглядаць цэнавую палітыку адносна Індыі, бо расейская Міжнародная калійная кампанія гатовая пастаўляць на індыйскі рынак хлёрысты калій на 26% таньней, чым Беларусь. Пра неабходнасьць перагляду коштаў у бок зьніжэньня гаворыць і Кітай — адзін з найбуйнейшых спажыўцоў калійных угнаеньняў у сьвеце.
Днямі першы віцэ-прэм’ер беларускага ўраду Ўладзімер Сямашка прызнаў: страты ад вымушанага зьніжэньня цэнаў будуць адчувальныя. Толькі на індыйскім напрамку Беларуская калійная кампанія можа недалічыцца 200 мільёнаў даляраў. Гэта азначае, што і на “Беларуськаліі” чорная паласа будзе працягвацца. Дарэчы, на прадпрыемстве — значная суполка Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў. Кіраўнік арганізацыі Аляксандар Ярашук кажа, што пра звышпрыбыткі на пэўны час трэба аб’ектыўна забыцца — як прадпрыемству, так і працаўнікам:
“На фінішы мінулага году, у сьнежні, сярэдні заробак склаў у эквіваленце роўна тысячу даляраў. Канечне, па беларускіх мерках гэта прыстойны заробак. А ў забойнай групе (яна складае 1,5 тысячы з агульнай колькасьці 19 тысяч працоўных) ён быў значна вышэйшы — у 3, а то і ў 4 разы лічба большая. Было ўвогуле за што, дый было чым плаціць — з высокімі стандартамі заключаліся калектыўныя дамовы, з сур’ёзным сацыяльным пакетам. І калі „Белкалій“ пагаджаўся плаціць па 300 даляраў з кожнай тоны ў кошт рэспубліканскага бюджэту, то можна сабе ўявіць, якія там звышпрыбыткі мелі месца”.
Карэспандэнт: “Цяпер пра такія заробкі можна казаць у мінулым часе?”
З-за дэмпінгу расейскіх канкурэнтаў “Беларуськалій” можа страціць стратэгічны рынак збыту.