Цыганкоў: Беларусь ці не адзіная краіна ў Эўропе, якая нават у часе крызісу, паводле афіцыйных дадзеных, забясьпечвае рост ВУП. Чым можна патлумачыць такія ўнікальныя дасягненьні?
Залескі: Мы не самотныя ў Эўропе. Станоўчы рост ВУП дэманструюць таксама Грэцыя і Польшча, дзе ён увогуле дасягнуў 1,6%.
Але што да Беларусі, то ў нас складзкія запасы, якіх назапасілася на месяц выпуску, таксама залічаныя ў ВУП. Таму ў нас такі маленькі спад у прамысловасьці і прырост назіраецца ў росьце ВУП. Нашым начальнікам трэба спыніць глядзець у ружовыя акулярчыкі.
Цыганкоў: У афіцыйным паведамленьні адзначаецца, што найбольшы рост назіраецца “ў сыстэмах Мінбудархітэктуры, а таксама канцэрнаў "Белнафтахім", "Беллегпрам" і "Белдзяржхарчпрам". Чым выкліканы рост менавіта ў гэтых галінах?
Залескі: З будаўніцтвам вельмі небясьпечная праблема. Бо яны зараз засвойваюць калясальныя крэдыты – насельніцтву, прадпрыемствам. То бок, працуюць за тыя грошы, якія зробленыя з паветра, якія ня маюць за сабой рэальных дзеяньняў, нічым не забясьпечаныя. Што да “Белнафтахіму”, то тут палепшылася кан’юнктура, але зараз крывая цэнаў на нафту зноў пайшла долу, таму далей можа быць па ўсялякаму.
Цыганкоў: Аналітыкі спрачаюцца наконт таго, ці прайшоў ужо пік сусьветнага фінансава-эканамічнага крызісу, ці нас чакае яшчэ новая хваля?
Залескі: Нас чакаюць яшчэ многія хвалі. Зараз паўсюль пачынаецца бюджэтны крызіс. Ён зьвязаны з тым, што па ўсім сьвеце 6 трыльёнаў даляраў дапамогі ўсім раздалі. Гэта трошкі ажывіла эканоміку, але што ажывіла? – зноў такі банкаўскі сэктар і рынак каштоўных папераў. Зноў пайшло пераразьмеркаваньне капіталаў, а рэальны сэктар працягвае падаць.
Пасьля таго, як бюджэтны крызіс павялічыцца, бюджэтнікі пачнуць атрымліваць меншыя заробкі, і тут ужо пачнецца крызіс перавытворчасьці ў поўным аб’ёме. Бо пачнецца спажывецкі крызіс, людзі будуць менш купляць. Так што будзе і трэцяя хваля, і чацьвёртая...