20-е "Басовішча" арганізуюць дзеці арганізатараў першага фэстывалю ў Гарадку. Фігуральна кажучы.
Рэч у тым, што "Басовішча" — відаць, адзіны ў сьвеце фэстываль рок-музыкі з такім доўгім стажам, які арганізуюць не прафэсіяналы ад масавых музычных імпрэзаў, а звычайныя студэнты.
Той, хто нарадзіўся ў 1990 годзе, калі ў лесе пад Гарадком адбылося першае "Басовішча", у гэтым годзе дасягнуў якраз студэнцкага ўзросту. Кажуць, што сёлета арганізацыяй юбілейнага "Басовішча" заняліся асобы, якім ня болей за 19-20 гадоў.
Беларуская блогасфэра ў апошніх днях застракацела постамі аб "Басовішчы".
З увагі на юбілейнасьць сёлетняга фэстывалю польскі кансулят у Горадні вырашыў даць бясплатныя візы тым, хто схацеў выбрацца на "Басовішча". Ці ўсім, хто пажадае — няясна. Дапамогу у атрыманьні візаў запрапанаваў гарадзенскі філіял руху "За Свабоду". Паводле іхнага паведамленьня, візы атрымала 800 чалавек.
Але, зразумела, ня ўсё засталіся задаволенымі.
Паводле сайту generation.by, з 1060 заявак на бясплатныя візы польскі кансулят у Горадні здолеў задаволіць толькі 600.
Адной зь незадаволеных засталася блогерка pink by, якая ставіць пытаньне: "Як называюць тых, хто другі год запар наступае на адныя і тыя ж граблі?"
Пытаньне, як здаецца, рытарычнае. Але можна на яго і адказаць: Беларускае аб’яднаньне студэнтаў у Польшчы.
Я ўдзельнічаў у першых двух "Басовішчах" як вядучы, а потым браў удзел у якіх пяці-шасьці "Басовішчах" як звычайны глядач і расьпівальнік піва пад гарадоцкім небам. А таму магу сказаць больш аўтарытэтна, чым хтосьці, хто на "Басовішчы" быў толькі раз ці два, або толькі пра яго чуў ад сяброў і знаёмых: неад’емнай часткай легенды фэстывалю зьяўляецца якраз яго арганізацыйная неразьбярыха і імправізацыя, нярэдка і звычайная некампэтэнтнасьць арганізатараў. Усё гэта належыць да непаўторнай аўры імпрэзы ў ня меншай ступені, чым факт, што найбольш славуты беларускі фэстываль адбываецца не ў Беларусі, а ў Польшчы.
Дарэчы, пра піва. Блогер Spirt96 адмыслова набыў дзьве бутэлькі "Бульбаша", каб на "Басовішчы" абмяняць іх на "20 пляшак якаснага чэскага піва". Разьлік, па-мойму, зроблены няблага, аднак на "Басовішчы" не прадаюць чэскага піва ў пляшках. Там наогул разьліўное, і польскае... Што ня значыць — горшае за чэскае... Таксама магу сказаць гэта аўтарытэтна...
Акрамя піва, там яшчэ будзе шмат музыкі. 20 гуртоў на 20-тае "Басовішча" — так, здаецца, гучыць асноўны лёзунг сёлетняга фэстывалю. Дзеля гэтага варта асноўны запас піва і іншага паліва пакінуць на нядзелю, калі трэба будзе думаць, як ехаць дахаты.
Я — з пакаленьня бацькоў "Басовішча", і ў Гарадок сёлета не зьбіраюся. Але сваё піва вып’ю ў Празе, уключыўшы сабе трансьляцыю "Басовішча" на Радыё Рацыя.
Відэакліпы зь першага “Басовішча”:
Спампаваць відэа