Малако і ўсе малочныя прадукты ў крамах і на вашым стале. Малочныя фэрмы і прыватныя гаспадаркі. Як дояць кароваў? Як пасьвяць кароваў? Як выліваюць ці выпіваюць скіслае малако? ФОТА ПРА БЕЛАРУСКАЕ МАЛАКО
Усіх удзельнікаў конкурсу фота пра беларускае малако запрашаем 24 чэрвеня а 18 гадзіне ва ўправу Партыі БНФ. ( Менск, вул. Варвашэні (новы пр-т Машэрава), д. 8).
Вы атрымаеце прызы ад Радыё Свабода.
Калі вы ня можаце прыйсьці, дашліце свае каардынаты. Мы дашлем вам падарунак.
Наш адрас: belarus@rferl.org
Фота Натальлі Ракіцкай зь сёлетняга Міжнароднага аграрнага салёну ў Францыі.
Даражэнькія бурачкі! Якое смачнае ў вас малачко!..
Фота Мар'яны Грузьдзіловіч
Малако на нашым стале
Фота Будзіміра
Парад кароваў
"Парад кароваў" — міжнародная мастацкая акцыя, якая праходзіць на вуліцах найбуйнейшых гарадоў сьвету. Падчас акцыі скульптуры кароваў у натуральную велічыню, вырабленыя са шкловалакна, размалёўваюцца мастакамі і выстаўляюцца на ўсеагульны агляд на вуліцах гарадоў ці ў грамадзкіх цэнтрах. Пасьля гэтага каровы прадаюцца на аўкцыёнах, і заробленыя грошы паступаюць у дабрачынныя фонды. "Парад кароваў" упершыню быў праведзены ў Цюрыху ў 1998 годзе, пазьней парады кароваў прайшлі ў Манака, Барсэлёне, Маскве, Стакгольме, Бухарэсьце, Нью-Ёрку і ў іншых гарадох сьвету.
У 2004 годзе "Парад кароваў" у Празе сфатаграфаваў карэспандэнт таджыцкай службы Радыё Свабода Іскандэр Аліеў.
Фота Аліны Жук.
Здымкі Лоры Зайцавай