Галадоўка салідарнасьці з Аўтуховічам

Мікалай Аўтуховіч за кратамі

Прадстаўнікі апазыцыі пачалі галадоўку на знак салідарнасьці з ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым, Уладзімерам Асіпенкам.
Сёньня на тэрыторыі управы БНФ у Менску галадоўку пачынаюць чатыры прадстаўнікі Маладога фронту: Наста Палажанка, Арцём Дубскі, Андрусь Цянюта і Мікола Дземідзенка.

Сёньня ж да іх далучаецца лідэр Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі. Пра свой намер далучыцца да акцыі салідарнасьці ў розны час Аляксандар Казулін, Андрэй Кім, Сяргей Скрабец, Мікола Статкевіч, Вячаслаў Сіўчык і іншыя, -- усяго 15 чалавек.

Алесь Макаеў, Сяргей Скрабец, Андрэй Кім, Аляксандр Казулін, Наста Палажанка, Мікола Статкевіч. Фота "Нашай нівы".


Паводле ўдзельнікаў галадоўкі, жыцьцё ваўкавыскіх прадпрымальнікаў знаходзіцца пад пагрозай, гэтых людзей трэба ратаваць.

Паводле Аляксандра Казуліна, ваўкавыскія палітвязьні не патрабуюць нічога асаблівага,-- ім патрэбен толькі справядлівы суд.

Адзін з ваўкавыскіх прадпрымальнікаў, якія знаходзяцца пад сьледзтвам, Мікалай Аўтуховіч трымае галадоўку пратэсту за кратамі з 16 красавіка.