Пра гэта “Свабодзе” паведаміў актывіст Андрэй Кім. Нагадаем, Мікалай Аўтуховіч галадуе з 16-га красавіка, пратэстуючы супроць незаконнага перасьледу.
“Аб 11-й гадзіне мы сталі насупроць “Валадаркі” з партрэтамі Мікалая Аўтуховіча і ягоных паплечнікаў Юрыя Лявонава і Ўладзімера Асіпенкі. Нас было каля 30 чалавек — з “Эўрапейскай Беларусі”, “Маладога фронту”, іншыя. Літаральна праз 5 хвілін зьявіліся амапаўцы і аўтазак. Пікетоўцы паселі на тратуар, але нас паднялі і штуршкамі прымусілі сысьці. Але мы пасьпелі заклікаць мінакоў прыходзіць на акцыі салідарнасьці на Кастрычніцкую плошчу. Такія акцыі будуць праходзіць кожны дзень а 18-й гадзіне. Будзем патрабаваць вызваленьня Аўтуховіча, Лявонава і Асіпенкі. Толькі наша агульная салідарнасьць можа ім дапамагчы”, — паведаміў Андрэй Кім.
Паводле Андрэя Кіма, затрыманьняў падчас акцыі не было.