Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кожны дзень яму даецца за тры


Былыя палітвязьні сёньня праводзяць прэс-канфэрэнцыю, дзе зноў уздымуць пытаньне жыцьця і сьмерці Мікалая Аўтуховіча.

Кожны дзень яму даецца за тры, кажа моладзевы актывіст Андрэй Кім – адзін з тых , хто заклікае да салідарнасьці з Мікалаем Аўтуховічам. Па інфармацыі ад адваката , Мікалай Аўтуховіч, які праводзіць галадоўку у зьняволеньні мае сур'ёзныя праблемы са здароўем.
Да таго ж, гэта галадоўка за кратамі не першая ў яго жыцьці.

Дабіваючыся свайго права на справядлівы суд, гэты чалавек можа памерці, кажа Андрэй Кім. Ён лічыць, што ўвага палітыкаў і грамадзкасьці да ваўкавыскіх прадпрымальнікаў меншая, чым была падтрымка Аляксандра Казуліна ці нават яго самога. У ранішнім эфіры Свабоды ён заклікаў людзей не забываць , што ў краіне яшчэ засталіся палітвязьні.

Грамадзкі рэдактар Свабоды на гэтым тыдні – Сяргей Скрабец, які год назад разам са сваім братам галадаў за вызваленьне Казуліна, Кіма і Парсюкевіча. Цяпер, кажа Скрабец, Аўтуховіч праводзіць сваю акцыю ў адзіноце. Ніякай відавочнай рэакцыі грамадзкасьці на яго адчайны крок няма. Як згадвае з уласнага вопыту Сяргей Скрабец, пры галадоўцы ў турэмных умовах ужо з першага тыдня пачынаецца жахлівая таксыкацыя арганізму. Патрабуецца неверагодная сіла і мужнасьць, каб трымацца ў такіх умовах.

Калі не будзе салідарнасьці, чарга дойдзе да ўсіх, папярэджвае Сяргей Скрабец і нагаваде словы Дзяржынскага : тое, што вы не сядзіце, не ваша заслуга, гэта недапрацоўка нашых органаў...
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG