Ад сёньня расейскі бок забараніў увоз прадукцыі жывёлагадоўлі з шасьці беларускіх прадпрыемстваў.
Пра гэта паведамляе “Россельхознадзор”. Абмежаваньні ўведзеныя ў зьвязку з тым, што ў прадукцыі гэтых прадпрыемстваў знойдзены антыбіётыкі тэтрацыклін і аксітэтрацыклін.
Забаронены ўвоз прадукцыі зь Бярэзінскага сыраробчага заводу, Берасьцейскага мясакамбінату, Слуцкага сыраробчага камбінату, Мсьціслаўскага масла-сыраробчага заводу, Калінкавіцкага і Сьветлагорскага малочных заводаў.