Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз забараніў увозіць чакаляд і мяса


Эўразьвяз забараняе з 1 траўня ўвоз малочных і мясных прадуктаў у ручной паклажы. Эўракамісія прыняла новыя правілы аб увозе пасажырамі прадуктаў жывёльнага паходжаньня ў ЭЗ, паведамляе БелТА.


Эўразьвяз абвясьціў аб новых правілах. Яны прадугледжваюць, што пасажыры, якія перасякаюць межы ЭЗ не павінны мець пры сабе прадукты малочнага і мяснога паходжаньня. Новыя правілы ўступяць у сілу з 1 траўня. Пачынаючы з гэтай даты чакаляд, бутэрброды і іншыя прадукты, якія ўтрымліваюць малако або мяса, трэба будзе зьядаць перад перасячэньнем мяжы. Забарона тычыцца як увазнога багажу, так і паштовай перасылкі.

Як гаворыцца ў паведамленьні Эўразьвязу, прадукты малочнага і мяснога паходжаньня ўяўляюць пагрозу для здароўя жывёл, якія гадуюцца на тэрыторыі ЭЗ. Яны могуць выклікаць захворваньні, такія як птушыны грып або іншыя, небясьпечныя для здароўя людзей.

Выключэньне новыя правілы робяць толькі для аб'ёмаў паказаных прадуктаў масай да 10 кг з Харватыі, Фарэрскіх выспаў, Грэнляндыі і Ісьляндыі. Акрамя таго, правілы ня дзейнічаюць у дачыненьні да дзіцячага харчаваньня і ежы, патрэбнай чалавеку ў мэдыцынскіх мэтах, калі груз не важыць больш за 2 кг і правільна спакаваны. Пасажырам таксама будзе дазволенае правозіць да 20 кг рыбы і морапрадуктаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG