Такая выснова ўтрымліваецца ў паведамленьні Рассельгаснагляду, распаўсюджаным па выніках кастрычніцкага візыту ў Беларусь экспэртаў гэтага ведамства, паведамляе РІА Новости.
На думку экспэртаў Рассельгаснагляду, адпаведныя службы Беларусі "ня змогуць апэратыўна і адэкватна адрэагаваць у выпадку выяўленьня прадукцыі, якая не адпавядае патрабаваньням бясьпекі".
Нагадаем, што Расея з 1 лістапада 2008 году забараніла ўвоз у краіну малочнай прадукцыі і мяса птушкі з 20 беларускіх прадпрыемстваў.