Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея забараніла ўвоз беларускага мяса


Расейскі сельгаснагляд забараніў увоз мяса з прадпрыемстваў Беларусі, Ўкраіны, ЗША, Канады й Уругваю.

Прычынаю сталася тое, што ў прадукцыі гэтых прадпрыемстваў выявілі рэчывы, шкодныя для здароўя.

У прыватнасьці, у сьвініне Белавескага мясакамбінату, што месьціцца непадалёк ад Высокага ў Камянецкім раёне, расейцы знайшлі даксіцыклін.

Даксіцыклін — распаўсюджаны антыбіётык, ён выкарыстоўваецца і ў жывёлагадоўлі. Але мяса з утрыманьнем даксіцыкліну можа перапрацоўвацца адно для коснай мукі або скармлівацца жывёлам. Людзям яго есьці нельга.

Прадукцыя мяскамбінату прадаецца пераважна на Берасьцейшчыне, а таксама ў Горадні, Ваўкавыску ды Менску. У 2007-м Беларуская гандлёва-прамысловая палата прысудзіла Белавескаму мясакамбінату тытул найлепшага экспарцёра году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG