Сытуацыя на рынку працы пад кантролем. Масавых звальненьняў ня будзе. Памер дапамогі па беспрацоўі мяркуецца перагледзець. З такімі запэўніваньнямі сёньня выступілі прадстаўнікі ўладаў.
Гэта там, за мяжой — крызіс, а ў Беларусі — толькі пэўныя цяжкасьці. Гэтак лічыць намесьнік генэральнага дырэктара Рэспубліканскай асацыяцыі прадпрыемстваў прамысловасьці “БелАПП” Віктар Цімафееў:
“З боку наймальнікаў масавых звальненьняў і скарачэньняў не прадугледжваецца ні ў якім выпадку, нягледзячы на тое, што там, за мяжой, крызіс, і ў нас пэўныя цяжкасьці ўзьніклі”.
Паводле афіцыйных зьвестак, у Менску беспрацоўе ўдвая ніжэйшае, чым у сярэднім па краіне: 0,4%. Летась колькасьць людзей, якія маюць працу, у сталіцы павялічылася на 14 тысяч. Цяпер у эканоміцы гораду занятыя 1 мільён 57 тысяч чалавек. Але колькасьць беспрацоўных у сталіцы ў параўнаньні з пачаткам году вырасла на 23% і склала 4,7 тысячы. Зьменшылася колькасьць вакансій, кажа начальнік упраўленьня занятасьці Менгарвыканкаму Чэслаў Роўба:
“Мы летась мелі парадку 22 тысяч вакансій, сёлета — 14 тысяч. Шэраг прадпрыемстваў, у тым ліку і буйных, зьменшылі колькасьць вакансій”.
Летась былі зьнятыя абмежаваньні на працаўладкаваньне ў Менску. Калі раней прадпрыемства, каб узяць на працу іншагародняга, павінна было атрымаць дазвол Менгарвыканкаму, цяпер хто заўгодна можа ўладкавацца ў сталіцы. Чэслаў Роўба распавёў:
“На сёньняшні дзень горад мае патрэбу ў кіроўцах аўтамабіля — 700 вакансій, мулярах — 338. Дзе ўзяць муляраў у Менск, калі ня браць іх зь іншых куткоў краіны? Хоць, вядома, гэта актуальная вакансія і для Салігорску, Барысава, Маладэчна, але чалавек мае права выбіраць, дзе яму працаваць”.
Прафсаюзы прызнаюць, што ўзровень жыцьця беларусаў рэзка пагаршаецца — на тыя грошы, якія выплачваюць за прастой, не пражывеш. Старшыня савету Беларускага прафсаюзу аўтамабільнага і сельскагаспадарчага машынабудаўніцтва Валеры Кузьміч прапанаваў:
“Людзям, якія знаходзяцца ў прастоі (а на асобных прадпрыемствах, асабліва на агрэгатных заводах, гэта ўжо сыстэма), недастаткова плаціць дзьве траціны тарыфнай стаўкі альбо акладу. Гаворку трэба весьці хаця б пра дзьве траціны сярэдняга заробку”.
Але ці заўсёды гэтыя прастоі настолькі вымушаныя? Крытычная сытуацыя на мотавелазаводзе — прадпрыемства некалькі месяцаў прастойвала. Прычым не з-за перавытворчасьці і немагчымасьці збыць сваю прадукцыю. Валеры Кузьміч распавёў:
“2008 год яны адпрацавалі са стратамі парадку 30 мільярдаў рублёў. У лютым 13 тысяч ровараў яны вырабілі. У сакавіку дастаткова складаная сытуацыя ў іх пакуль. Але самае цікавае, што мы зрабілі запыт у Міністэрства гандлю — ці патрэбныя ровары і матацыклы? Аказваецца, гандаль гатовы прыняць каля 60 тысяч ровараў. Гэта злачынства — ніводнага ровара ў продажы няма, і іх не вырабляюць!”
Чыноўнікі разумеюць, што паказьнік беспрацоўя ў 0,4% у сталіцы, мякка кажучы, заніжаны, бо людзі з-за мізэрнай дапамогі па беспрацоўі проста не рэгіструюцца ў службе занятасьці. Таму памер дапамогі трэба павялічваць, перакананы прафсаюзны дзеяч Валеры Кузьміч:
“Дапамога па беспрацоўі ў 47-50 тысяч — гэта нікуды ня ўкладваецца. Трэба казаць хаця б пра бюджэт пражытковага мінімуму. Але трэба ставіць пытаньне і пра перагляд мінімальнага спажывецкага бюджэту, бо разьлікі састарэлыя, заніжаныя. Паліто мужчынскае адно на 6 гадоў, альбо 6 кіляграмаў рыбы на чалавека ў год — гэта крайне недастаткова”.
Але на гэта патрэбныя сродкі. Намесьніца старшыні Камітэту працы і занятасьці Менскага аблвыканкаму Валянціна Міронава паведаміла, што на мерапрыемствы па забесьпячэньні занятасьці толькі ў Менскай вобласьці выдаткавана сёлета 32,7 мільярда рублёў.
“З боку наймальнікаў масавых звальненьняў і скарачэньняў не прадугледжваецца ні ў якім выпадку, нягледзячы на тое, што там, за мяжой, крызіс, і ў нас пэўныя цяжкасьці ўзьніклі”.
Паводле афіцыйных зьвестак, у Менску беспрацоўе ўдвая ніжэйшае, чым у сярэднім па краіне: 0,4%. Летась колькасьць людзей, якія маюць працу, у сталіцы павялічылася на 14 тысяч. Цяпер у эканоміцы гораду занятыя 1 мільён 57 тысяч чалавек. Але колькасьць беспрацоўных у сталіцы ў параўнаньні з пачаткам году вырасла на 23% і склала 4,7 тысячы. Зьменшылася колькасьць вакансій, кажа начальнік упраўленьня занятасьці Менгарвыканкаму Чэслаў Роўба:
“Мы летась мелі парадку 22 тысяч вакансій, сёлета — 14 тысяч. Шэраг прадпрыемстваў, у тым ліку і буйных, зьменшылі колькасьць вакансій”.
Летась былі зьнятыя абмежаваньні на працаўладкаваньне ў Менску. Калі раней прадпрыемства, каб узяць на працу іншагародняга, павінна было атрымаць дазвол Менгарвыканкаму, цяпер хто заўгодна можа ўладкавацца ў сталіцы. Чэслаў Роўба распавёў:
“На сёньняшні дзень горад мае патрэбу ў кіроўцах аўтамабіля — 700 вакансій, мулярах — 338. Дзе ўзяць муляраў у Менск, калі ня браць іх зь іншых куткоў краіны? Хоць, вядома, гэта актуальная вакансія і для Салігорску, Барысава, Маладэчна, але чалавек мае права выбіраць, дзе яму працаваць”.
Прафсаюзы прызнаюць, што ўзровень жыцьця беларусаў рэзка пагаршаецца — на тыя грошы, якія выплачваюць за прастой, не пражывеш. Старшыня савету Беларускага прафсаюзу аўтамабільнага і сельскагаспадарчага машынабудаўніцтва Валеры Кузьміч прапанаваў:
“Людзям, якія знаходзяцца ў прастоі (а на асобных прадпрыемствах, асабліва на агрэгатных заводах, гэта ўжо сыстэма), недастаткова плаціць дзьве траціны тарыфнай стаўкі альбо акладу. Гаворку трэба весьці хаця б пра дзьве траціны сярэдняга заробку”.
Але ці заўсёды гэтыя прастоі настолькі вымушаныя? Крытычная сытуацыя на мотавелазаводзе — прадпрыемства некалькі месяцаў прастойвала. Прычым не з-за перавытворчасьці і немагчымасьці збыць сваю прадукцыю. Валеры Кузьміч распавёў:
Чыноўнікі разумеюць, што паказьнік беспрацоўя ў 0,4% у сталіцы, мякка кажучы, заніжаны.