Сёньня на Кастрычніцкай плошчы Менску адбудзецца акцыя салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых і палітвязьнямі. Дзень салідарнасьці чацьвёрты год адзначаецца штомесяц 16-га чысла. Ланцуг неабыякавых людзей арганізоўваюць актывісты моладзевых арганізацый. Удзельнікі акцыі патрабуюць вызваленьня палітвязьняў, якіх трымаюць за кратамі, а таксама расьсьледаваньня гучных спраў аб выкраданьні апанэнтаў беларускай улады.
Лідэр руху “Джынс за свабоду” Яўген Афнагель паведаміў, што ягоныя паплечнікі абавязкова выйдуць на плошчу:
“Мэта Дня салідарнасьці дагэтуль не дасягнутая: у нас па-ранейшаму застаюцца палітвязьні. 16 сакавіка, як і кожны месяц, мы выйдзем на вуліцы, каб патрабаваць спыненьня палітычных рэпрэсій у Беларусі. 12 сакавіка ўладам хапіла розуму не разганяць акцыю. Яны зрабілі пэўны крок, можа, у бок лібэралізацыі. Я спадзяюся, што 16 сакавіка і 25 сакавіка ніякіх сілавых дзеяньняў з боку ўлады ня будзе”.
Першая акцыя салідарнасьці адбылася ў кастрычніку 2005 году. Арганізатары заклікалі людзей а 8 вечара выключыць у доме сьвятло і запаліць на вокнах сьвечкі, каб такім чынам выказаць сваю салідарнасьць зь сем’ямі зьніклых Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зьмітра Завадзкага, а таксама з тымі, хто ў той момант за сваю палітычную дзейнасьць адбываў пакараньні за кратамі.
Потым акцыі адбываліся ў розных фарматах – ад ланцугоў на Кастрычніцкай плошчы, да вывешваньня сьцягоў і правядзеньня пікетаў насупраць будынку Расейскай амбасады. За праявы салідарнасьці некалькі дзясяткаў моладзевых актывістаў адседзелі ад 3 да 15 сутак арышту. Акцыі салідарнасьці ладзяць беларускія студэнты ў замежжы. Насупраць будынкаў беларускай амбасады ставяць партрэты зьніклых і запальваюць каля іх сьвечкі. Мінакам раздаюць інфармацыйныя матэрыялы пра сытуацыю ў Беларусі.
Лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч паведаміў “Свабодзе”:
“Пакуль у Беларусі будуць парушацца правы чалавека, да таго часу акцыі салідарнасьці будуць актуальнымі і будуць намі праводзіцца”.
Лідэр руху “Маладая Беларусь” Артур Фінькевіч таксама выйдзе на плошчу разам са сваімі сябрамі:
“Гэта насамрэч ёсьць вельмі важным момантам для ўсяго беларускага грамадзтва. Гэта будзе пэўным зарадам напярэдадні акцыі 25 сакавіка на Дзень Волі”.
Гаворыць Павал Севярынец:
“Працягваюць парушаць правы чалавека. Сталі ўжываць новыя формы рэпрэсій – такія, як палітычны прызыў і выключэньне з унівэрсытэтаў, выдаленьне з працы – гэта ўсё працягваецца.
Гэта тычыцца і беларускіх хрысьціянскіх дэмакратаў. Шмат каго зь іх прымушаюць адмовіцца ад статусу заснавальнікаў БХД. Безумоўна, 16 чысло захоўваецца як Дзень салідарнасьці, як дзень змаганьня за дэмакратыю ў Беларусі”.
Акцыя пачнецца а 8-ай вечара на Кастрычніцкай плошчы. Удзельнікі акцыі будуць трымаць партрэты Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава, Ігара Асіпенкі і Арцёма Дубскага. Маладыя людзі зьвяртаюць увагу на тое, што дзесяці пакараным у “справе 14-ці” абмежаваньнем волі за ўдзел у леташніх студзеньскіх акцыях прадпрымальнікаў, пагражае зьняволеньне.