Каля 30-ці сяброў моладзевага руху “Маладая Беларусь” сабраліся а 18-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы. Яны ўтварылі ланцуг і разгарнулі партрэты Аляксандра Баразенкі, а таксама зьніклых апазыцыянэраў Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Юр’я Захаранкі. Удзельнікі акцыі таксама трымалі ў руках запаленыя зьнічы. Як толькі ўдзельнікі акцыі пачалі скандаваць “Свабоду Баразенку!”, міліцыянты ў цывільным пачалі выціскаць іх з плошчы. Пры гэтым яны білі дэманстрантаў, адбіралі і рвалі партрэты, разьбівалі аб асфальт зьнічы.
Паводле Артура Фінькевіча, удзельнікі акцыі хацелі накіравацца да сьледчага ізалятару на вуліцы Валадарскага, каб там пакласьці партрэты зьняволенага Аляксандра Баразенкі. Аднак міліцыянты не дазволілі ім туды пайсьці. І калі ўдзельнікі акцыі спрабавалі зьвярнуць з вуліц Няміга і Мясьнікова ў бок Валадарскага, міліцыянты перагароджвалі ім дарогу.
Удзельнікі акцыі моцна трымаліся за рукі і адзіным шэрагам ішлі па вуліцах з партрэтамі. Яны скандавалі “Свабоду палітвязьням! Свабоду Баразенку!”, “Жыве Беларусь!”. Міліцыянты давялі іх да будынку тэатру музкамэдыі, дзе настойліва парэкамэндавалі ўдзельнікам акцыі разыходзіцца. На гэтым акцыя скончылася, аднак міліцыянты яшчэ суправаджалі дэманстрантаў, вялі апэратыўныя відэаздымкі. Праўда, пры гэтым нікога не затрымлівалі.
Таксама сёньня каля будынку фільгармоніі на плошчы Якуба Коласа некалькі актывістаў кампаніі “Эўрапейская Беларусь” правялі акцыю салідарнасьці з Аляксандрам Баразенкам. Яны трымалі партрэты зьняволенага і скандавалі "Свабоду Баразенку!" Празь некалькі хвілінаў акцыя скончылася.
Нагадаем, Аляксандра Баразенку вінавацяць у арганізацыі групавых дзеяньняў, якія прывялі да масавых беспарадкаў, што нібыта мелі месца падчас акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня. Ён апошні 14-ы фігурант так званай “справе 14-ці”, 13 чалавек ужо пакараныя абмежаваньнем волі і штрафамі. Аляксандар – студэнт Уроцлаўскага ўнівэрсытэту па праграме Кастуся Каліноўскага. Суд над ім павінен адбыцца ў гэтым годзе.