Хлопцы й дзяўчаты запалілі лямпадкі й на 15 хвілін утварылі “жывы ланцуг”, трымаючы партрэты зьніклых Віктара Ганчара, Юр’я Захаранкі й Зьмітра Завадзкага.
Да ўдзельнікаў акцыі падышоў начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі Іван Крахотка і запытаўся, чые гэта партрэты, але загаду затрымаць актывістаў ня даў. За падзеямі здаля назіралі яшчэ шасьцёра міліцыянтаў. Яны паселі па службовых машынах ды разьехаліся, калі акцыя салідарнасьці завяршылася.