3 лютага прэзыдэнты Беларусі і Расеі падпісалі пагадненьне аб стварэньні адзінай рэгіянальнай сыстэмы проціпаветранай абароны дзьвюх дзяржаваў. Як можа быць успрынята гэтая навіна заходнімі суседзямі Беларусі? Ці зьменіцца палітыка дыялёгу Захаду з Менскам пасьля таго, як Беларусь становіцца першым эшалёнам расейскай супрацьпаветранай абароны?
На гэтыя пытаньні адказвае з Варшавы экспэрт Цэнтру міжнародных дачыненьняў Войцех Бародзіч-Смалінскі.
Цыганкоў: “Ці ня зьнікнуць у заходніх сталіцах пэўныя ілюзіі наконт курсу сёньняшняга афіцыйнага Менску пасьля стварэньня адзінай супрацьпаветранай абароны. Менск заяўляе, што гатовы ісьці насустрач Захаду, але наколькі і чым абмежаваны гэты шлях? Як навіна пра сумесную СПА можа быць ўспрынятая ў заходніх сталіцах?”
Бародзіч-Смалінскі: “Мне здаецца, што ў Захаду ніякіх ілюзіяў на гэты конт няма. Людзі ў Эўракамісіі і на высокіх узроўнях улады разумеюць, што цяпер ідзе вялікі гандаль на палітычным узроўні. Тое, што можа даць Эўразьвяз Беларусі — гэта толькі эканамічныя ільготы і нейкія „падарункі“. Захад пакуль што не імкнецца моцна супрацоўнічаць зь Беларусьсю ў абароннай сфэры”.
Цыганкоў: “Ці не паказвае рашэньне пра СПА, што стратэгічна Менск прывязаны да Масквы больш, чым камусьці здавалася? Ці гэта ўспрымаецца нармальна, бо Захад лічыць, што Менск быў і застаецца у вайсковай арбіце Масквы?”
Бародзіч-Смалінскі: “Тое, што Менск прывязаны ў вайсковай сфэры да Масквы — гэта рэч вядомая. Узровень інтэграцыі тут даволі высокі, таму такіх рэчаў можна было чакаць. Стварэньне сумеснай СПА ня стала сэнсацыяй для заходніх назіральнікаў”.
Цыганкоў: “Калі гэта ня стала сэнсацыяй, то якія наступныя крокі ў паводзінах Менску стануць вызначальнымі? Ці прызнаньне Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, ці пабудова АЭС, ці што іншае? Якія крокі Менску выклічуць найбольшую ўвагу?”
Бародзіч-Смалінскі: “Захад разумее, што Лукашэнка не прызнаў Абхазію і Паўднёвую Асэтыю толькі таму, што тады быў момант парлямэнцкіх выбараў і кожны чакаў, як будзе рэагаваць Захад. Тады быў ня лепшы час для прызнаньня.
На што будзе зьвяртаць увагу Эўразьвяз — гэта ўсе пытаньні, якія тычацца дэмакратыі і пашырэньня сфэры свабоды ў Беларусі. Зараз вельмі важным момантам стане тое, ці будзе пашырацца свабода прэсы, ці будуць рэгістравацца няўрадавыя арганізацыі, ці зарэгіструюць тыя грамадзянскія структуры, якія не дазваляліся раней.
Зь іншага боку, нельга забываць, што Беларусь прымае ўдзел у праграме NATO “Партнэрства дзеля міру”. Беларускія афіцэры за NATOўскія грошы вывучаюць ангельскую мову, што таксама вельмі важна. Як вы зазірнеце на старонкі альянсу, прысьвечаныя гэтай ініцыятыве, то там ёсьць матэрыялы, прысьвечаныя гэтай ініцыятыве, на беларускай мове”.