Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь зноў вінавацяць ва ўзбраеньні Ірану


Зэнітна-ракетны комплекс С-300
Зэнітна-ракетны комплекс С-300
Як сьцьвярджае амэрыканскі часопіс “Aviation Week & Space Technology”, які спэцыялізуецца на тэмах узбраеньня, Расея празь Беларусь пастаўляе ў Іран зэнітна-ракетныя комплексы С-300. Ці магчымыя такія пастаўкі?

Уплывовы амэрыканскі часопіс спасылаецца на афіцыйнага прадстаўніка ЗША, які, аднак, пажадаў захаваць ананімнасьць. Крыніца заяўляе, што Расея нібыта пастаўляе комплексы С-300 празь Беларусь дзеля таго, каб яе не абвінавацілі ў фактычнай падтрымцы Ірану, які распрацоўвае ядзерную зброю і пагражае Ізраілю зьнішчэньнем.

Афіцыйныя асобы ў Беларусі не камэнтуюць гэтыя абвінавачаньні.
Падобныя абвінавачаньні гучаць ня першы раз, але ніколі ня спраўджваліся.
У Савеце бясьпекі супрацоўнік, які не назваўся, сказаў, што “падобныя абвінавачаньні гучаць ня першы раз, але ніколі ня спраўджваліся”.

Незалежны аглядальнік вайсковых праблемаў Аляксандар Алесін таксама нагадвае, што Беларусь абвінавачвалі ў незаконных пастаўках зброі ў шмат якія гарачыя пункты, у тым ліку на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы. Але гэта не пацьвердзілася, як і абвінавачаньні ў пастаўках зброі ў Ірак яшчэ ў часы Садама Хусэйна. Аляксандар Алесін лічыць малаверагоднымі пастаўкі ў Ірак тых комплексаў С-300, якія стаяць на ўзбраеньні ў Беларусі:

“Беларусь застанецца ў агульнай сыстэме СПА без сваёй самай эфэктыўнай зброі — С-300. Чым тады Аляксандар Лукашэнка будзе таргавацца з Расеяй? Сутнасьць жа ў тым, што Беларусь валодае добрай сыстэмай СПА, якая абараняе і Расею. Гэта ёсьць козырам і ў торгу за танны газ. Калі Беларусь паставіць свае комплексы ў Іран, козыр зьнікне. А Расея ня зможа хутка кампэнсаваць страту ракет”.

Аляксандар Алесін ня бачыць і тэхнічнай магчымасьці для Расеі пастаўляць свае ракеты ў Іран празь Беларусь. Паводле аглядальніка, самалётамі ракеты незаўважна не перавязеш, бо яны досыць габарытныя, а да саміх ракетаў трэба яшчэ багата іншай тэхнікі.

“Такім чынам, як гэта можна прывезьці ў Іран? Толькі морам. Але порты — на Балтыцы, дзе краіны — сябры НАТО. Праз Украіну? Гэтая краіна таксама пад пільнай увагай”.

Пры гэтым Аляксандар Алесін не выключае, што ў Іран могуць пастаўляцца празь Беларусь мадэрнізаваныя комплексы С-200, адносна якіх адмыслоўцы прызналі, што іх зьнялі з узбраеньня, ня выкарыстаўшы ўсіх магчымасьцяў.

Каардынатар інтэрнэт-парталу “Wider Europe” Вячаслаў Пазьняк, які займаецца
Аб’ект драбніцца на розныя складнікі. Ягоная дастаўка адбываецца рознымі спосабамі і рознымі маршрутамі.
праблемамі бясьпекі ў Эўропе, мяркуе, што тэхнічныя магчымасьці схаваных паставак у Іран комплексаў С-300 усё ж ёсьць. Ён не выключае, што Расея і Беларусь гэтыя магчымасьці выкарыстоўваюць:

“Аб’ект драбніцца на розныя складнікі. Ягоная дастаўка адбываецца рознымі спосабамі і рознымі маршрутамі. З розных пунктаў рознымі шляхамі, прычым пад найменьнямі, якія маскіруюць сапраўднае прызначэньне аб’екта”.

Аглядальнік Вячаслаў Пазьняк нагадаў, што калісьці ЗША праз Кіпр набылі і вывезьлі вучэбны варыянт расейскага комплексу С-300 — іншыя краіны гэтага нават не заўважылі.

Паводле аглядальніка, пра вайсковую актыўнасьць у дачыненьнях паміж Беларусьсю і Іранам сьведчаць рэгулярныя кантакты іх лідэраў Аляксандра Лукашэнкі і Махмуда Ахмадзінэджада, а таксама высокапастаўленых вайскоўцаў гэтых краін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG