Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці выгадная Беларусі супольная з Расеяй сыстэма СПА?


Радыё Свабода Адзіная рэгіянальная сыстэма супрацьпаветранай абароны, якая неўзабаве будзе створаная паміж Расеяй і Беларусьсю, стане ўзорам для стварэньня такіх структур практычна на ўсёй постсавецкай прасторы, заявіў глаўкам Ваенна-паветраных сілаў Расеі генэрал Уладзімір Міхайлаў.

Паводле Міхайлава, стварэньне такіх рэгіянальных сыстэм СПА “найперш выгоднае тым рэспублікам, якія мяжуюць з Расеяй”. “У іх няма такой колькасьці сілаў і сродкаў, якія ёсьць у нас”, – адзначыў расейскі глаўкам.

“Мы спадзяемся зусім хутка падпісаць пагадненьне зь Беларусьсю аб стварэньні адзінай рэгіянальнай сыстэмы СПА”, – сказаў генэрал Міхайлаў.

Варта адзначыць, што Расея надзвычай рэзка рэагавала на пляны разьмясьціць ў Чэхіі і Польшчы элемэнты амэрыканскай супрацьракетнай абароны. Гэта, на думку Масквы, нясе пэўную пагрозу. Пра тое, ці нясе ў сабе пагрозу нечай бясьпецы стварэньне адзінай рэгіянальнай СПА пад эгідай Расеі, расейскі генэрал ня згадваў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG