У Докшыцах ля касьцёлу Сьвятой Тройцы ўсталявалі помнік Папу рымскаму Яну Паўлу Другому. Урачыстае набажэнства й асьвячэньне манумэнта прайшло 13 сьнежня.
Як паведамілі БелаПАН у Віцебскай эпархіі рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі, помнік вышынёй прыблізна два з паловай мэтры — падарунак польскіх католікаў. На дошцы з чырвонага граніту выбіты герб Яна Паўла II, яго імя на польскай і беларускай мовах, гады жыцьця (1920-2005).
Гэта ўжо чацьвёрты па ліку помнік пантыфіку, устаноўлены ў 2008 годзе ў Віцебскай вобласьці. Іх адкрыцьцё прымеркаванае да памятнай даты — 30-годзьдзя з часу абраньня Яна Паўла II на прастол у Рыме. У верасьні манумэнты ў ягоны гонар былі адкрытыя ў Віцебску, Мёрах і Шуміліне.
Першы ў Беларусі помнік пантыфіку зьявіўся таксама ў Віцебскай вобласьці — перад цэнтральнай брамай касьцёла сьвятой Ганны ў вёсцы Мосар Глыбоцкага раёна 15 жніўня 2005 года, празь некаторы час па сьмерці Яна Паўла II.
А ў вёсцы Лучай Пастаўскага раёна сёлета ў чэрвені адкрыўся помнік дзейнаму кіраўніку каталіцкай царквы, папу рымскаму Бэнэдыкту Шаснаццатаму.