Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ян Павал Другі марыў наведаць Беларусь


30 гадоў таму польскі кардынал Караль Вайтыла быў абраны на папскі пасад і прыняў імя Ян Павал Другі. Кардынал Вайтыла стаў першым Папам цягам 455 гадоў, які не паходзіць з Італіі. Ягоны знакаміты зямляк Лех Валэнса лічыць, што менавіта дзякуючы Яну Паўлу Другому панаваньне камуністычнай сістэмы ў краінах цэнтральнай і ўсходняй Эўропы скончылася значна хутчэй.


“Habemus Papam….Кардынал Вайтыла!”


Гэтыя словы аб тым, што новым Папам стаў Караль Вайтыла, якія прагучалі на плошчы сьвятога Пятра 16 кастрычніка 1978 года, за шмат кілямэтраў ад Ватыкану, у Польшчы выклікалі сапраўдную эўфарыю.

Улады ПНР усяляк спрабавалі зьнізіць вагу гэтай падзеі, аднак праз год, баючыся пратэстаў уласных грамадзянаў, пагадзіліся на афіцыйны візыт Яна Паўла Другога на Радзіму пры ўмове, што пантыфік у часе выступаў не будзе закранаць палітычных пытаньняў.

Тым ня менш, прамаўляючы ў Варшаве перед сотнямі тысячаў суайчыньнікаў Ян Павал Другі сказаў словы, якія назаўсёды зьмянілі Польшчу.

“Няхай сыйдзе Дух Твой, няхай сыйдзе Дух Твой і зьменіць аблічча зямлі... Гэтай зямлі”

Менавіта два, дададзеныя пасьля працяглай паўзы словы “гэтай зямлі”, як успамінае Лех Валэнса, сталі сігналам для барацьбы для мільёнаў ягоных суайчыньнікаў.

“Панавалі маразм и нявер’е, што нешта можна зьмяніць. Пасьля столькіх гадоў змаганьня таксама і са зброяю ў руках, мала хто верыў у тое, што камунізм можна паканаць. Я гадамі зьбіраў папечнікаў і з саракамільённага народу назьбіраў чалавек дзесяць! І вось паляк стаў Папам. Нешта неверагоднае! Ягоныя словы на пляцы ў Варшаве сталіся сігналам, людзі перасталі баяцца, у “Салідарнасьці “было 10 мільёнаў чалавек! Так што палова перамогі над камунізмам гэта справа Сьвятога айца”.

Ян Павал Другі марыў наведаць Беларусь, аднак здзейсьніць гэтую мару ня змог. Пантыфік вітаў вернікаў зь Беларусі ў часе сваёй апошняй пілігрымкі на радзіму па-беларуску.

“Сардэчна вітаю прысутных тут каталіцкіх біскупаў зь Беларусі разам зь вернікамі, якія іх суправаджаюць! Шчыра дзякую і жадаю ўсякага дабра ў Пану”

Сярод шматлікіх талентаў Яна Паўла Другога быў адзін, ня надта вядомы ў сьвеце: пантыфік любіў сьпяваць рэлігійныя песьні, прычым не цураючыся і сучасных музычных апрацовак.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG