Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Валожыне адкрылі помнік папу рымскаму Яну Паўлу II


Паводле БелаПАН Сёньня ў Валожыне ў межах традыцыйных Дзён польскай культуры ў Менскай вобласьці быў урачыста адкрыты помнік папу рымскаму Яну Паўлу II. Помнік пастаўлены зь ініцыятывы каталіцкай абшчыны Валожынскага раёну і пры падтрымцы мясцовых уладаў, амбасады Польшчы, а таксама дэпутатаў польскіх Сэнату і Сэйму.

Над больш чым двухмэтровым помнікам, вырабленым з шклаплястыку і пакрытым бронзавай фарбай, працавалі польскі і італьянскі скульптары. Статую прывезьлі з Польшчы ў Беларусь і ўсталявалі ў гістарычным цэнтры Валожына, ля будынку касьцёла сьвятога Язэпа, які зьяўляецца помнікам архітэктуры клясыцызму XIX стагодзьдзя.

Помнік Яну Паўлу ІІ у Валожыне, Менская вобласьць

Першы ў сьвеце помнік Яну Паўлу ІІ быў адкрыты ў нямецкім Гамбургу ў 2005 годзе. У тым жа 2005 годзе двухмэтровы бюст Яна Паўла II быў пастаўлены на тэрыторыі касьцёла ў вёсцы Васілішкі Гарадзенскай вобласьці. А на сёньняшні дзень толькі ў Польшчы існуе 17 помнікаў “самаму вядомаму паляку”.


Улады скарысталіся адкрыцьцём помніка Яну Паўлу ІІ, “Салідарнасьць”, 07.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG