Cёньня новаабраная Палата прадстаўнікоў пачне разгляд законапраектаў. Пакуль у парадку дня пытаньне прызнаньня незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі ня значыцца.
Дэпутаты плянуюць разгледзець папраўкі ў законы аб лекавых сродках, аб дзяржрэгуляваньні вытворчасьці і звароту алькагольнай, а таксама нехарчовай прадукцыі, якая мае алькаголь, і законапраект аб ахове атмасфэрнага паветра. Пытаньня аб прызнаньні незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі ў парадку дня ня значыцца. Дэпутат Аляксандар Шацько патлумачыў:
“Не будзе ратыфікавацца гэтае пагадненьне, бо яно апрацоўваецца ў саюзнай дзяржаве. Таму нам у палату яно не паступала. Мы на гэту тэму ніяк не гаварылі, не разглядалі. Шчыльна мы не працавалі над гэтым пытаньнем”.
Спадар Шацько ўваходзіць у склад групы з 53-х дэпутатаў, якія зьяўляюцца сябрамі аб’яднаньня “Белая Русь”. Ён адзначыў, што аб’яднаньне ня будзе ўтвараць фракцыі.
“Фракцыі і ўсё астатняе – гэта характэрна для партыйных структур. Калі “Белая Русь” стане палітычнай партыяй, тады можна казаць пра стварэньне фракцыі ў парлямэнце. У нашым аб’яднаньні ёсьць і камуністы, і аграрыі. Няма толькі лібэральных дэмакратаў. Апазыцыі ўнутры парлямэнту пакуль проста быць ня можа ”.
Паводле Аляксандра Шацько, вялікі пакет непрынятых законаў застаўся ад мінулай Палаты прадстаўнікоў. Група дэпутатаў ад “Белай Русі” спадзяецца на разгляд найбліжэйшым часам законаў аб моладзі і аб вышэйшай адукацыі. Плянуецца, да прыкладу, для некаторых выпускнікоў павялічыць тэрмін адпрацоўкі, цяпер ён складае два гады.
Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Гайдукевіч адзначыў, што новы склад Палаты прадстаўнікоў будзе “даволі паслухмяным заканадаўчым органам”:
“Іншага парлямэнту ў нашай краіне ня можа быць. Палата будзе вельмі ціхай. У былым парлямэнце было каму патэлефанаваць. Цяпер няма нікога: ні лідэра прафсаюзу, ні лідэра партыі, ні проста больш-менш вядомага чалавека, які мог бы быць цікавы для нейкага пытаньня. Там, відаць, асабістай думкі няма”.
Нагадаем, місія назіральнікаў АБСЭ прызнала, што выбары ў Палату прадстаўнікоў не адпавядалі міжнародным стандартам. У зьвязку з гэтым, паводле палітоляга Ігара Лялькова, у заканадаўчага органа Беларусі пэрспэктывы на міжнародным узроўні няпэўныя. Гэта будзе залежаць ад агульных стасункаў з Захадам. А ці будзе гэта залежаць ад прызнаньня Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі?
“Я думаю, калі Палата прызнае Паўднёвую Асэтыю і Абхазію, то гэта будзе крокам назад ад добрых стасункаў з эўрапейскімі краінамі. Але ці будзе гэты крок вырашальным? Я думаю, што не будзе. Асноўным крытэрам будзе ўнутраная лібэралізацыя ў краіне. Напрыклад, зьмена стасункаў да незалежных мэдыяў, калі такая зьмена адбудзецца, пераважыць на шалях прызнаньне Асэтыі і Абхазіі!”.