Усе, да адзінага, сябры дзьвюх палат Нацыянальнага сходу Беларусі ўвойдуць у склад беларускай дэлегацыі ў Міжпарляменцкім саюзе (МПС).
Пра гэта было заяўлена сёньня ў Палаце прадстаўнікоў падчас фармаваньня дэлегацыяў для прадстаўніцтва ў міжнародных структурах.
Міжпарляменцкі саюз стварылі яшчэ ў 1889 годзе. Цяпер усе беларускія парлямэнтары будуць удзельнічаць “у справе ўмацаваньня міжнароднага міру і супрацоўніцтва”. Менавіта гэта мэта запісаная галоўнай у статуце МПС.
Усяго сёньня стварылі 12 дэлегацыяў. Калі адкінуць дэлегацыю ў МПС, дык у склад астатніх увайшлі 97 са 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Кіраўнікі дэлегацыяў будуць абраныя пазьней.