"Аляксандру Лукашэнку трэба даць магчымасьць прадэманстраваць жаданьне ня толькі зьмяніць адносіны з Эўропай, але і ўрэгуляваць унутраную сытуацыю", — лічыць старшыня інстытута "Адкрытае грамадзтва" Джордж Сорас.
Пра гэта ён заявіў, выступаючы на ХIII Форуме адкрытага грамадзтва, які прайшоў 6—7 лістапада ў Таліне, паведамляе БелаПАН.
Дж.Сорас таксама зазначыў, што станоўча было б расцэнена вяртаньне Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэта ў Беларусь, таму што студэнты гэтага ўнівэрсытэта хочуць вучыцца менавіта ў сваёй краіне.