У Віленскім выдавецтве “Homo liber” выйшла анталёгія беларускай паэзіі ў перакладзе на літоўскую мову. Выданьне ініцыяваў Саюз пісьменьнікаў Літвы пры фінансавай падтрымцы Міністэрства замежных справаў гэтай краіны.
“Сьвятло ў вокнах” — так называецца анталёгія беларускай паэзіі, выдадзеная ў Літве. Яе склалі вершы дваццаці чатырох паэтаў сярэдняга і маладзейшага пакаленьняў, пачынаючы ад Раісы Баравіковай і сканчаючы Сяргеем Прылуцкім.
У прадмове да выданьня літоўскі літаратуразнаўца Гендрык Пяткевіч так абгрунтоўвае прынцып выбару аўтараў: “Немагчыма паказаць усіх і ўсё, але хацелася б, каб літоўскі чытач убачыў шырыню і неардынарнасьць бачаньня навакольнага сьвету беларускімі паэтамі, іх няспыннае імкненьне да творчых адкрыцьцяў”.
Па-літоўску творы беларускіх паэтаў загучалі, дзякуючы Альме Лапінскіне, Уладасу Бразюнасу і іншым знаным перакладчыкам зь беларускай. Вартасьць іх працы, на думку адной з аўтарак анталёгіі Тацяны Сапач, якая даўно жыве ў Вільні і ўжо добра ведае літоўскую мову, заслугоўвае ўсялякай пахвалы:
“Я атрымала аўтарскі асобнік гэтае кніжкі і першым чынам кінулася шукаць пераклады сваіх вершаў. І як чалавек, які някепска ведае літоўскую мову, я пераканалася, што Ёнас Ліняўскас пераклаў мае вершы вельмі добра. Пасьля я пачала шукаць іншыя пераклады і пераканалася, што і Ўладас Бразюнас выдатна пераклаў шмат каго, і Альма Лапінскіне”.
Тацяна Сапач вельмі шкадуе, што ў Беларусі толькі адзінкі ведаюць мову сваёй паўночна-заходняй суседкі:
“Калі-небудзь надыдзе такі час, калі людзей, якія ведаюць літоўскую мову, будзе больш, і яны здолеюць сапраўды ацаніць гэтыя пераклады. Бо для тых, хто валодае яшчэ адной мовай, гэта сапраўды вельмі гурманскі занятак — параўноўваць гэтыя мэлёдыі, быць і ў адной, і ў другой культуры. Можа быць гэты зборнік натхніць каго-небудзь да вывучэньня літоўскай мовы ці, прынамсі, да пастаноўкі пытаньня аб вывучэньні мовы краіны-суседкі”.
Анталёгію беларускай паэзіі можна набыць амаль ва ўсіх літоўскіх кнігарнях. Прэзэнтацыю выданьня ў Беларусі будзе ладзіць на наступным тыдні пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Менску.