Аб прысутнасьці беларускай культуры ў Францыі “Свабодзе” распавядае прадстаўніца беларускай дыяспары ў Парыжы, старшыня арганізацыі “Беларускія пэрспэктывы” Вірджынія Шыманец.
Вірджынія Шыманец паходзіць з таго ж роду, што і старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, цётка Вірджыніі. Яе бабуля і дзядуля Эвэліна і Ўладзімер Шыманцы разам з дзецьмі Івонкай і Лявонам пераехалі ў Францыю ў 1948 годзе. Сама Вірджынія па маці францужанка, па бацьку — беларуска. Паводле адукацыі яна тэатразнаўца. З 1996 году спадарыня Шыманец ўзначальвае суполку “Беларускія пэрспэктывы”, якая ў 2006 годзе ўвайшла ў Беларускі камітэт Францыі.
Калі Вірджынія Шыманец пачынала вывучаць беларускія справы, ніякіх францускіх кніг пра Беларусь не было. Яна кажа, што папярэдняя генэрацыя беларускай эміграцыі нібыта замыкалася ў сваім маленькім гета:
“Французы былі адарваныя ад іх інфармацыі, і калі Беларусь набыла незалежнасьць, гэта стала вялікай праблемай для ўсіх тых, хто хацеў вывучаць Беларусь па-француску”.
Спадарыня Шыманец і яе паплечнікі заняліся распаўсюджваньнем інфармацыі пра Беларусь у Францыі. Яна сама вывучала розныя крыніцы ў Беларусі, працавала ў архівах, імкнулася бачыць Беларусь як рэальную краіну і пісаць пра яе па-француску. Упершыню спадарыня Шыманец наведала радзіму бацькі і дзеда ў 1992 годзе:
“Першы раз калі я прыяжджала ў Беларусь, то па-першае, я не размаўляла па-беларуску, а па-другое, тое, што я бачыла, яно не супадала з тым, што расказвалі мае дзяды. Гэта было для мяне вельмі цяжка.Я нават абвінаваціла маю сям’ю ў тым, што яна хлусіла пра Беларусь”.
Урэшце спадарыня Шыманец вырашыла пабудаваць сваё бачаньне Беларусі. Яна шмат дасьледавала беларускую культуру, напісала працу аб гісторыі тэатру ў Беларусі. Але ўрэшце засяродзілася на ўласным жыцьцёвым праекце, які яна акрэсьлівае як сувязі Францыі і Беларусі:
“Я доўга сяджу паміж двума поглядамі, культурамі, стэрэатыпамі, якія час ад часу перашкаджаюць людзям проста размаўляць і лепей паразумецца паміж сабою”.
Паводле спадарыні Шыманец, галоўны стэрэатып у сьвядомасьці французаў палягае ў тым, што яшчэ многія мяркуюць, што Беларусь — частка Расеі. Але сытуацыя пакрыху мяняецца, трансфармуецца; цяпер у Францыі ёсьць больш інфармацыі пра Беларусь, беларускія суполкі спрабавалі і спрабуюць зацікавіць Беларусьсю навукоўцаў, журналістаў, палітыкаў, працягваюць пераконваць іх у важнасьці гэтай краіны ў Эўропе.
Пры ўдзеле спадарыні Шыманец была выдадзеная так званая беларуская калекцыя — каля дзясятка кнігаў аб Беларусі па-француску, у тым ліку апошняя кніга “Беларусь — мэханіка дыктатуры”, напісаная самой Вірджыніяй Шыманец ў суаўтарстве з палітолягам Жанам-Шарлем Ляльманем.
Пры яе ўдзеле апублікаваныя пераклад на францускую “Тутэйшых” Янкі Купалы, рэпэртуар Свабоднага тэатру зь Менску, цяпер рыхтуецца анталёгія п’ес сучасных беларускіх драматургаў. Спадарыня Шыманец спадзяецца і на публікацыю беларускай прозы, і на тое, што францускія тэатры возьмуць перакладзеныя беларускія п’есы ў свой рэпэртуар.
Беларускі камітэт, у які ў 2006 годзе пасьля падзеяў на Кастрычніцкай плошчы ў Менску аб’ядналіся некалькі францускіх суполак і асацыяцыяў, што цікавяцца Беларусьсю, дае магчымасьць працаваць на палітычным узроўні, кантактаваць з партыямі, дэпутатамі парлямэнту. Спадарыня Шыманец называе гэты камітэт “беларускім лобі” у Францыі. У прыватнасьці, камітэт арганізоўваў сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з францускімі палітыкамі, рабіў звароты ў справе зьніжэньня кошту шэнгенскіх візаў для беларусаў.
Вірджынія Шыманец паходзіць з таго ж роду, што і старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, цётка Вірджыніі. Яе бабуля і дзядуля Эвэліна і Ўладзімер Шыманцы разам з дзецьмі Івонкай і Лявонам пераехалі ў Францыю ў 1948 годзе. Сама Вірджынія па маці францужанка, па бацьку — беларуска. Паводле адукацыі яна тэатразнаўца. З 1996 году спадарыня Шыманец ўзначальвае суполку “Беларускія пэрспэктывы”, якая ў 2006 годзе ўвайшла ў Беларускі камітэт Францыі.
Калі Вірджынія Шыманец пачынала вывучаць беларускія справы, ніякіх францускіх кніг пра Беларусь не было. Яна кажа, што папярэдняя генэрацыя беларускай эміграцыі нібыта замыкалася ў сваім маленькім гета:
“Французы былі адарваныя ад іх інфармацыі, і калі Беларусь набыла незалежнасьць, гэта стала вялікай праблемай для ўсіх тых, хто хацеў вывучаць Беларусь па-француску”.
Спадарыня Шыманец і яе паплечнікі заняліся распаўсюджваньнем інфармацыі пра Беларусь у Францыі. Яна сама вывучала розныя крыніцы ў Беларусі, працавала ў архівах, імкнулася бачыць Беларусь як рэальную краіну і пісаць пра яе па-француску. Упершыню спадарыня Шыманец наведала радзіму бацькі і дзеда ў 1992 годзе:
“Першы раз калі я прыяжджала ў Беларусь, то па-першае, я не размаўляла па-беларуску, а па-другое, тое, што я бачыла, яно не супадала з тым, што расказвалі мае дзяды. Гэта было для мяне вельмі цяжка.
Я нават абвінаваціла маю сям’ю ў тым, што яна хлусіла пра Беларусь