На Дзяды грамадзкія актывісты Гарадзеншчыны ўшаноўваюць памяць братоў Кастуся і Віктара Каліноўскіх ў Сьвіслачы.
У 11 гадзінаў удзельнікі мерапрыемства накіруюцца да помніка Кастуся і Віктара Каліноўскага, каб ускласьці кветкі.
Пасьля ўдзельнікі сьвята наведаюць вёску Якушоўку, дзе некалі была сядзіба роду Каліноўскіх. Там заплянаваны канцэрт беларускіх бардаў.
Зранку ў Сьвіслацкім касьцёле адбылася імша па паўстанцам 1863 году.