Чым можа адказаць Эўразьвяз на выклік расейскай палітыкі адносна Грузіі і чым ён рэальна адкажа?
На пытаньні “Свабоды” адказваюць: з Лёндану – былы пасол Эўразьвязу ў Грузіі, дырэктар брытанскага інстытуту Каўказу Дэніс Корбай, з Парыжу – Філіп Маро Дэфаржэ, дасьледчык з інстытуту міжнародных зносінаў.
Вялікая Брытанія – адзін з самых жорсткіх крытыкаў дзеяньняў Расеі адносна Грузіі. Брытанскі міністар замежных спраў Дэвід Мілібэнд учора асудзіў прызнаньне Расеяй незалежнасьці дзьвюх грузінскіх аўтаноміяў і заклікаў да стварэньня шырокай міжнароднай кааліцыі супраць таго, што ён назваў “расейскай агрэсіяй”.
Дэніс Корбай зьвяртае ўвагу на больш шырокі фон расейскіх дзеяньняў.
Корбай: “Мы бачым , што Расея вядзе наступ на некалькіх франтах, яна ня толькі прызнала грузінскія аўтаноміі, але і пэўным чынам інтэрпрэтавала паняцьце “зоны бясьпекі” , якая ўключае ў сябе порт Поці. Расейскі міністар замежных спраў Сяргей Лаўроў заявіў, што ізаляцыя Расеі пашкодзіць НАТО больш, чым Расеі. Ён мог мець на ўвазе транзыт праз Расею неваенных грузаў групоўцы НАТО ў Аўганістане. Большасьць назіральнікаў зараз схіляюцца да думкі, што лепш усё ж узаемадзейнічаць з Расеяй, чым ізаляваць яе”.
Экспэрт тлумачыць, чаму кіраўнік брытанскага МЗС казаў пра неабходнасьць кааліцыі.
Корбай: “Вялікая Брытанія, адносіны якой з Масквой у апошнія гады былі кепскімі, схільная падтрымліваць новыя дзяржавы Эўразьвязу, краіны Балтыі і Ўсходняй Эўропы. Гэта сумна, але Лёндан ня можа дасягнуць мэты, выкарыстоўваючы нармальныя мэханізмы вырашэньня міжнародных спрэчак, такія як ААН і АБСЭ. Ва ўсіх гэтых установах Расея ці мае права вэта, ці можа заблякаваць рашэньне”.
1 верасьня зьбярэцца саміт Эўразьвязу для абмеркаваньня расейскай палітыкі ў Грузіі. Чаго можна чакаць ад гэтай нарады?
Корбай: “Прызнаньне Расеяй незалежнасьці дзьвюх аўтаноміяў Грузіі недапушчальна – гэта павінна быць ясна сказана. Але Рада Эўразьвязу, якая зьбярэцца на наступным тыдні, будзе абмежаваная ў сваіх магчымасьцях заняць жорсткую пазыцыю адносна Расеі. Ёсьць праблемы, па якіх Захад зацікаўлены ў расейскім спрыяньні – гэта ядзерная праграма Ірану, Блізкі Ўсход, Паўночная Карэя, якая днямі ізноў вярнулася на свае ранейшыя пазыцыі наконт сваёй ядзернай праграмы.
Таму прапанова брытанскага міністра наконт кааліцыі стрымліваньня Расеі, пэўна, вельмі спадабаецца тым краінам Усходняй Эўропы, якія вельмі расчараваныя няздольнасьцю Эўразьвязу заняць жорсткую пазыцыю”.
Францускі прэзыдэнт Нікаля Сарказі быў пасярэднікам паміж варагуючымі бакамі і ініцыятарам пагадненьня аб спыненьні агню паміж Расеяй і Грузіяй. Як рэагуе Францыя на апошнюю заяву Расеі аб прызнаньні незалежнасьці Паўднёвай Асетыі і Абхазіі? Гаворыць францускі палітоляг Філіп Маро Дэфаржэ.
Дэфаржэ: “Пачуцьцё, якое дамінуе ўва Францыі – гэта хутчэй паўабыякавасьць. Французаў хвалююць паводзіны Расеі. Але Каўказ – гэта надта далёка, сытуацыя там няясная. Грузія стаіць вельмі нізка ў сьпісе праблем, якія хвалююць французаў”.
На думку францускага экспэрта, апошнія дзеяньні Расеі і прызнаньне незалежнасьці грузінскіх аўтаномій – гэта аднаўленьне старой імпэрскай палітыкі. Паводле спадара Дэфаржэ,
“Як і шмат іншых эўрапейскіх краінаў, Францыя разрываецца паміж двума матывамі. Першы – не прыняць дзеяньні Расеі, якія недапушчальныя і парушаюць міжнароднае права. І гэта пры тым, што прэзыдэнт Саакашвілі таксама рабіў дурныя рэчы адносна Расеі. І другі матыў: не разрываць з Расеяй, ня скочвацца ў новую “халодную вайну”.
Праблема ня толькі ў слабасьці Захаду, а ў тым, як мець справу з рускім мядзьведзем пры тым, што адзіная рэч, якая выключаная для Захаду – гэта ўжываньне сілы. Захад не зьбіраецца ваяваць за Грузію. Што тычыцца саміту Эўразьвязу, які адбудзецца на наступным тыдні, то выглядае, што большасьць краін Эўропы ня схільныя сварыцца з Расеяй, акрамя, магчыма, усходнеэўрапейскіх краін і Вялікай Брытаніі”.