Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Скрабец: “Лукашэнка маўчыць, бо набівае цану”


Чаму афіцыйны Менск пакуль ніяк ня выказаўся пра незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі? Сваімі меркаваньнямі дзеліцца былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Скрабец.


Лукашэнка будзе таргавацца: не павышаць цану на газ, прызнаць вынікі выбараў у Палату прадстаўнікоў. Ён маўчыць, бо набівае цану. На сёньня дамоўленасьці па газе няма. Перамовы адклалі на верасень. Таму Лукашэнка і цягне, бо няма гарантыяў”, — мяркуе палітык.

“Я лічу, што зь цягам часу Менск прызнае гэтыя рэспублікі”, — перакананы С.Скрабец.

“Расея не з таго пачала прызнаньне. Трэба прызнаць і незалежнасьць Тыбэту ад Кітаю, таксама ёсьць пытаньне прызнаньне незалежнасьці Ічкерыі. Такіх пунктаў на мапе шмат. Калі ўсіх прызнаваць, можа пачацца трэцяя ўсясьветная вайна”, — заявіў былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Скрабец.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG