Вялікая Брытанія была адным з самых актыўных крытыкаў Крамля за яго захады ў Грузіі. Перад паездкай у Кіеў, Мілібэнд заявіў, што пастараецца стварыць “самую шырокую кааліцыю” супраць “агрэсіі Расеі”. Мілібэнд сустрэнецца з прэзыдэнтам Украіны В.Юшчанкам, які сёньня заявіў, што Ўкраіна ніколі не прызнае незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.
У сувязі зь візытам Д.Мілібэнда, былы міністар замежных спраў Украіны Анатоль Злэнка сказаў, што грузінская сытуацыя зьяўляецца пагрозай для Ўкраіны, што ўкраінцы павінны быць пільныя. Былы міністар таксама заявіў, што Ўкраіна ніколі ня зьвернецца да агрэсіўных сродкаў у палітыцы, і што Крым – неад’емная частка незалежнай Украіны.
Тым часам, на ўсход скіраваны ня толькі погляд Лёндана. Далей на ўсход глядзіць сёньня і Расея. Сёньня расейскі прэзыдэнт Дз.Мядзьведзеў накіроўваецца ў Душанбэ, дзе сустрэнецца са сваім кітайскім калегам. Гэтая сустрэча адбываецца напярэдадні саміту азіяцкіх лідэраў у рамках Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, які адбудзецца 28 жніўня. Кітай дагэтуль ухіляўся ад выразнага камэнтара да грузінска-расейскага канфлікту, але заявіў, што сытуацыя ў Грузіі можа быць разгледжана на заўтрашнім саміце ў Душанбэ. Мядзьведзеў паспрабуе заручыцца падтрымкай Кітаю.