Эўразьвяз можа пераглядзець санкцыі супраць Беларусі

Эўрапейскі зьвяз гатовы пераглядзець санкцыі супраць Беларусі ў сувязі з вызваленьнем беларускіх палітычных вязьняў.
Такую заяву Старшынёўства ад імя Эўразьвязу зрабіла 26 жніўня.

"Эўразьвяз неаднаразова заяўляў, што ён лічыць вызваленьне усіх палітычных зьняволеных важным крокам да выкананьня Беларусьсю абавязацельстваў датычна фундамэнтальных дэмакратычных каштоўнасцяў, павагі да правоў чалавека і вяршэнства закона," – гаворыцца ў заяве.

"Апошняе разьвіцьцё падзей стварае магчымасьць для паступовага аднаўленьня дыялёгу з беларускімі ўладамі і магчымасьць перагляду абмежавальных мер у дачыненні да Беларусі. У гэтым духу, Эўразьвяз чакае, што Беларусь будзе працягваць ісьці гэтым курсам і з гэтага часу будзе цалкам паважаць правы чалавека".

Цяпер дзейнічае забарона на ўезд у краіны Эўропы для Аляксандра Лукашэнкі і шэрагу іншых кіраўнікоў Беларусі, якая была ўведзеная пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году. Эўразьвяз і ЗША абвінавацілі беларускія ўлады ў фальшаваньні выбараў, а таксама ў перасьледзе палітычных апанэнтаў і незалежнай прэсы.

М.Грыб: “Ад сьпісу неўязных усё роўна не было карысьці”

Былы старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб мяркуе, што сьпісы неўязных у краіны Эўразьвязу ў любым выпадку трэба адмяніць як неэфэктыўныя.

Беларуст заахвочвае Эўразьвяз

Былы палітвязень, адзін зь лідэраў сацыял-дэмакратаў Мікалай Статкевіч гэтак пракамэнтаваў гатоўнасьць Эўразьвязу зьмякчыць санкцыі супроць беларускага рэжыму:

А.Лагвінец: “Ня думаю, што ЭЗ адразу здыме ўсе абмежаваньні”


Эўрапейскі зьвяз гатовы пераглядзець санкцыі супраць Беларусі ў сувязі з вызваленьнем беларускіх палітычных вязьняў.

А. Мілінкевіч: “На крок ад Беларусі патрэбны крок Эўразьвязу”

Кіраўнік незарэгістраванага руху “За свабоду”, былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандр Мілінкевіч вітаў гатоўнасьць Эўразьвязу перагледзець санкцыі супроць беларускага рэжыму у адказ на вызваленьні палітвязьняў.

“Па-першае я заўсёды быў і застаюся за дыялёг, за тое, каб была выпрацавана пакрокавая стратэгія, такая дарожная мапа і з боку Беларусі, і з боку Эўразьвязу. Вызваленьне палітвязьняў – гэта для ўсіх нас значная падзея, гэта маральны крок і я лічу, што Эўразвяз павінен на гэта адрэагаваць.


В.Вячорка: "Зарана бачыць партнэра ў беларускім рэжыме”

Намесьнік старшыні БНФ Вінцук Вячорка лічыць, што казаць пра зьмякчэньне санкцый супроць беларускага рэжыму заўчасна.

“Трэба ўзгадаць пра славуты пакрокавы прынцып. Лукашэнка налавіў палітычных вязьняў, каб выпусьціўшы іх, можна было ўступіць у сытуацыю гандлю. Няма ніякай гарантыі, што ён не наловіць наступных, таму што захоўваюцца ўсе артыкулы крымінальнага кодэксу, якія дазваляюць прыцягваць да крымінальнай адказнасьці за палітычную дзейнасьць.

Сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены быў забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу ў 2006 годзе

1. Аляксандр Лукашэнка, прэзыдэнт
2. Генадзь Нявыглас, тагачасны кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта
3. Натальля Пяткевіч, намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта
4. Анатоль Рубінаў, намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта
5. Алег Праляскоўскі, тагачасны начальнік ідэалягічнай управы Адміністрацыі прэзыдэнта
6. Аляксандр Радзькоў, міністар адукацыі
7. Уладзімер Русакевіч, міністар інфармацыі
8. Віктар Галаванаў, міністар юстыцыі
9. Аляксандр Зімоўскі, старшыня Белтэлерадыёкампаніі
10. Уладзімер Канаплёў, тагачасны сьпікер Палаты прадстаўнікоў
11. Мікалай Чаргінец, чалец Савета Рэспублікі
12. Сяргей Касьцян, дэпутат Палаты прадстаўнікоў
13. Міхаіл Орда, дэпутат Палаты прадстаўнікоў
14. Мікалай Лазавік, сакратар ЦВК
15. Пётар Міклашэвіч, тагачасны генэральны пракурор
16. Алег Сьліжэўскі, начальнік управы грамадзкіх аб’яднаньняў Міністэрства юстыцыі
17. Аляксандр Харытон, галоўны спэцыяліст управы грамадзкіх аб’яднаньняў Міністэрства юстыцыі
18. Яўген Сьмірноў, намесьнік старшыні Вышэйшага гаспадарчага суду
19. Надзея Равуцкая, судзьдзя Маскоўскага суду Менску
20. Мікалай Трубнікаў – судзьдзя Партызанскага суда Менску
21. Мікалай Купрыянаў – намесьнік генэральнага пракурора
22. Сьцяпан Сухарэнка – тагачасны старшыня КДБ
23. Васіль Дземянцей – намесьнік старшыні КДБ
24. Леанід Козік – старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі
25. Аляксандар Каляда – кіраўнік Берасьцейскай абласной выбарчай камісіі
26. Мікалай Усаў – кіраўнік Гомельскай абласной выбарчай камісіі
27. Леанід Лучына – кіраўнік Гарадзенскай абласной выбарчай камісіі
28. Тацьцяна Краўчанка – кіраўніца Менскай гарадзкой выбарчай камісіі
29. Уладзімер Курловіч – кіраўнік Менскай абласной выбарчай камісіі
30. Мікалай Мяцеліца – кіраўнік Магілеўскай абласной выбарчай камісіі
31. Міхаіл Пішчулёнак – кіраўнік Віцебскай абласной выбарчай камісіі