У Беларусі адзначаюць галоўнае дзяржаўнае сьвята. Традыцыйны парад, масавыя гуляньні, салют. Стылістыка дзяржаўных сьвятаў у сучаснай Беларусі.
Афіцыйная назва сьвята – Дзень незалежнасьці (Дзень рэспублікі). Адзначаецца з 1997 году ў дзень вызваленьня Менску ад нацыстаў у 1944 годзе. Рашэньне аб пераносе сьвята з 27 ліпеня, калі ў 1990 году была абвешчаная Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі, было ініцыяванае А. Лукашэнкам і ўхваленае на рэфэрэндуме ў лістападзе 1996 году.
У першыя гады свайго прэзыдэнцтва А. Лукашэнка на Дзень незалежнасьці выступаў па-беларуску, пазьней перайшоў на расейскую мову.
Сёньня ў сталіцы Беларусі пройдуць вайсковы парад, шэсьці спартоўцаў, народныя гуляньні, увечары чакаецца салют.
ФОТАРЭПАРТАЖ УЛАДЗЯ ГРЫДЗІНА
Знак цемнаты
Сяргей Дубавец: “Тып твару” – гэта знак цемнаты, зацьменьня розуму. З гітлераўскага і сталінскага мінулага мы ведаем, што расізм недавучак заўсёды цягнецца да глямуру.
Для Менскіх парадаў прыдатны толькі славянскі тып
У часе наўпроставай трансьляцыі ўрачыстасьцяў у Менску на Першым нацыянальным канале дыктары агучылі патрабаваньні да кандыдатаў у Роту ганаровай варты (роту почётного караула):
Камэнтар з блогасфэры. ЖЖ юзэр bacian:
“...самае жорсткае, што я пачуў у часе прагляду відэа – ...фраза камэнтатара, датычная ўмоваў набору ў роту ганаровай варты: “У кандыдата не павінна быць прыводаў у міліцыю... абавязковай умовай зьяўляецца славянская зьнешнасьць”. Гэта што выходзіць: праз 64 гады пасьля вызваленьня Менска ад фашызму ў Беларусі зноў узьнімае галаву нацызм, прычым на афіцыйным узроўні?”
3 ліпеня 1655 году расейскае войска захапіла Менск
Доктар гістарычных навук прафэсар Анатоль Грыцкевіч лічыць, што ўлады сьвяткуюць Дзень Незалежнасьці 3 ліпеня літаральна на касьцях нашых продкаў.
“НАТО прэтэндуе на сусьветнае панаваньне”
Аляксандар Лукашэнка ў сваім выступе на парадзе заявіў, што “НАТО застаецца самым магутным вайсковым блёкам, які прэтэндуе на сусьветнае панаваньне”.
Колькі каштуе сьвята?
Павал Казлоўскі: "Трэба новую амуніцыю выдаць кожнаму салдату. Усё гэта каштуе грошай. Якіх? Ніколі не падлічвалі. Будзе сьпісана за кошт войскаў, за кошт тых падразьдзяленьняў, якія ўдзельнічалі."

- Ва Ўкраіне ў 2004 на ваенны парад на Дзень незалежнасьці было выдаткавана 1.8 млн. даляраў, у 2005 усё сьвяткаваньне абышлося ў 700 тыс. даляраў, у 2006, у 15-ю гадавіну незалежнасьці – 3 млн. даляраў. Для параўнаньня: сёлета з бюджэту Масквы на рамонт дарожнага пакрыцьця пасьля параду на 9 траўня з удзелам цяжкой ваеннай тэхнікі было выдаткавана 62 млн. даляраў.
- У Варшаве на 8 вулічных парадаў, прывязаных да розных гістарычных датаў, уключна з цывільным парадам на Дзень Незалежнасьці, выдаткоўваецца 150 000 даляраў на год.
Сьвята 3 ліпеня: плюсы і мінусы пампэзнасьці
Афіцыйная Беларусь стварыла новы стыль адзначэньня дзяржаўных сьвятаў, які ў вялікай ступені падобны да савецкіх сьвяткаваньняў, але адзначаецца большай пампэзнасьцю і заарганізаванасьцю.
“Раней было больш сьціпла, але больш шчыра”
Народная артыстка Зінаіда Бандарэнка ў савецкую пару шмат разоў вяла тэлерэпартажы з дэманстрацыяў і парадаў. І сёньня яна не змагла ўстрымацца ад спакусы паглядзець тэлетрансьляцыю, але не змагла даглядзець да канца.
“Чалавеку хочацца сьвята, і ён сьвяткуе”
Рэжысэр Валеры Мазынскі штогод назірае за сьвяткаваньнямі з вокнаў сваёй кватэры на праспэкце Пераможцаў (было Паркавай магістралі, былым праспэкце Машэрава).
“У лазьні будзем адзначаць”
Што вы адзначаеце 3 ліпеня? Ці шмат для вас значыць гэтае сьвята? Апытаньне на вуліцах Горадні.
Дзень незалежнасьці адзначаюць:
- Украіна – 24 жніўня. Дзень прыняцьця ў 1991 г. Вярхоўным Саветам УССР «Акту аб незалежнасьці Ўкраіны».
- Расея – 12 чэрвеня. Дзень прыняцьця ў 1990 г. зьездам народных дэпутатаў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Расеі.
- Літва – 11 сакавіка. Дзень прыняцьця ў 1990 г. Вярхоўным Саветам Літвы Акту аб аднаўленьні дзяржаўнай незалежнасьці і выхадзе з СССР.
- Латвія – 18 лістапада. У гэты дзень у 1990 годзе была прынятая Дэклярацыя аб аднаўленьні незалежнасьці Латвійскай рэспублікі.
- Польшча – 11 лістапада. Дзень здабыцьця незалежнасьці ў 1918 годзе. Сьвяткаваўся у 1937-1938, адноўлены ў 1989 г.
- ЗША – 4 ліпеня. У гэты дзень у 1776 годзе пасяленцы з Паўночнай Амэрыкі прынялі на Кангрэсу Дэклярацыю аб аддзяленьні ад Велікабрытаніі.
- Беларусь – 27 ліпеня (1991-1996). У гэты дзень у 1991 годзе Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю аб сувэрэнітэце Беларусі. 3 ліпеня (ад 1996) – дзень вызваленьня ў 1944 г. Менску ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
“Не сьвята, а дэманстрацыя моцы і велічы ўладаў”
Пра зьмест і форму сьвяткаваньня Дня незалежнасьці гаворыць філёзаф Валянцін Акудовіч.
Лукашэнка: "Шантажаваць Беларусь санкцыямі беспэрспэктыўна"
А. Лукашэнка на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня незалежнасьці 3 ліпеня выступіў супраць “непрыхаванага эканамічнага і палітычнага ціску на Беларусь”.