Міністэрства фінансаў ЗША абвясьціла пра эканамічныя санкцыі адносна трох беларускіх кампаніяў, зьвязаных з канцэрнам “Белнафтахім”.
Новыя санкцыі закранулі ААТ “Лакафарба”, ААТ “Полацак-шкловалакно” і Беларускі нафтавы гандлёвы дом. Актывы гэтых прадпрыемстваў, калі яны будуць знойдзеныя ў ЗША, будуць замарожаныя, амэрыканскім грамадзянам забаронена мець бізнэсовыя дачыненьні з гэтымі прадпрыемствамі.
Рэакцыя беларускага МЗС
Паводле начальніка ўпраўленьня інфармацыі, прэсавага сакратара МЗС Беларусі Андрэя Папова, дзеяньні амэрыканскай адміністрацыі не ўяўляюць сабою нічога новага:
“Гаворка ідзе, калі можна так сказаць, пра канкрэтызацыю “адрасатаў” тых абмежавальных захадаў, пра якія ЗША ўжо абвяшчалі раней”.
Паводле спадара Папова, “сваімі дзеяньнямі ЗША на гэты раз безь ніякага сумневу прадэманстравалі, што захады, якія яны робяць, накіраваныя супраць шараговых беларускіх грамадзянаў і закранаюць інтарэсы работнікаў прадпрыемстваў, якія ўключаныя ў абмежавальны сьпіс”.
Паводле спадара Папова, асабліва кідаецца ў вочы, што “гэты крок зроблены амэрыканскім бокам адразу пасьля недвухсэнсоўна заяўленай прэзыдэнтам Беларусі адкрытай і сумленнай пазыцыі на карысьць раўнапраўнага ўзаемапаважлівага дыялёгу ў мэтах нармалізацыі беларуска-амэрыкаснкіх стасункаў. Сытуацыя ясна паказвае, хто працуе на пазытыў, а хто — на нэгатыў”.
Першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка заявіў у інтэрвію Інтэрфаксу, што новыя санкцыі ЗША істотна не адаб’юцца на працы беларускіх прадпрыемстваў. Віцэ-прэм’ер, аднак, адзначыў, што ў выніку санкцый ЗША адносна трох беларускіх прадпрыемстваў “узьнікнуць пэўныя праблемы, у тым ліку ім давядзецца дывэрсыфікаваць пастаўкі сваёй прадукцыі”.
Спадар Сямашка заявіў, што беларускі бок прыняў прэвэнтыўныя меры, каб прадпрыемствы і працоўныя калектывы не пацярпелі.
Паводле першага віцэ-прэм’ера, гэтыя санкцыі найбольш закрануць “Шкловалакно”, бо ў ЗША паступалі істотныя продажы прадукцыі гэтага прадпрыемства ў працэнтных адносінах. Аднак гэтая прадукцыя запатрабавана на іншых сусьветных рынках.
Раней у інтэрвію агенцтву "Reuters" старшыня Нацыянальнага банку Беларусі Пётар Пракаповіч прызнаў, што "санкцыі, уведзеныя ЗША супраць беларускага канцэрну "Белнафтахім", наносяць іміджавую шкоду Беларусі і палохаюць патэнцыйных інвэстараў”. Паводле Пракаповіча, “увядзеньне ЗША санкцыяў супраць “Белнафтахіму” – пытаньне само па сабе нязначнае, але інвэстары, якія пачулі пра гэта, зразумела, задумаліся. Усе чакаюць, чым гэта скончыцца”.
Першыя рэакцыі пакараных санкцыямі прадпрыемстваў
(Шырэй пра рэакцыі на прадпрыемствах)
На беларускіх прадпрыемствах, адносна якіх уведзены эканамічныя санкцыі ЗША, адмаўляюцца ад камэнтароў. Генэральны дырэктар “Беларускага нафтавага гандлёвага дома” Валеры Іванковіч заявіў, што камэнтаваць сытуацыю ня будзе. Па якіх прычынах, ён не паведаміў.
Выконваючы абавязкі намесьніка дырэктара па эканоміцы “Лакафарбы” Эдуард Сячко сказаў, што “вялікай шкоды гэтыя санкцыі прадпрыемству не прынясуць”. Ён сказаў, што вялікага супрацоўніцтва з ЗША ў прадпрыемства няма.
Ва ўпраўленьні маркетынгу прадпрыемства “Полацк-шкловалакно” сказалі, што “пакуль разглядаюцца ўсе варыянты і цяпер складана нешта сказаць”.
Намесьніца па эканоміцы сказала, што “грошы паступаюць як і раней, учора грошы прыходзілі”. Яна сказала, што кардынальных, значных пераменаў не чакаецца.
Што прынясуць санкцыі? Як адкажа Менск?
Вось як камэнтуе новыя санкцыі беларускі палітоляг Дзяніс Мельянцоў:
“Выглядае, што Злучаныя Штаты Амэрыкі вырашылі жорстка адказаць на тое, што афіцыйны Менск выслаў зь Беларусі амэрыканскіх дыпляматаў.Адбываецца эскаляцыя сытуацыі. Хутчэй за ўсё, беларускі бок будзе вымушаны адказаць на гэтыя дзеяньні паводле прынцыпу ўзаемнасьці. І я думаю, паколькі сытуацыя ўжо зайшла настолькі далёка, дык ёсьць верагоднасьць таго, што афіцыйны Менск у адказ на пашырэньне санкцыяў прыгадае будапэшцкія гарантыі.
Будапэшцкі мэмарандум падпісаны Вялікай Брытаніяй, ЗША і Расеяй, а таксама адпаведна і Беларусьсю ў сьнежні 1994 году. Ён прадугледжвае, што вялікія дзяржавы адмаўляюцца ад усялякіх санкцыяў супраць Беларусі (у тым ліку і эканамічных). Дзяржавы гарантуюць бясьпеку Беларусі ў абмен на тое, што яна выводзіць са сваёй тэрыторыі ядзерныя сілы. І цяпер, хутчэй за ўсё, афіцыйны Менск будзе пагражаць тым, што ў Беларусь зноў будуць уведзеныя ядзерныя сілы. На маю думку, лёгіка разьвіцьця падзеяў ідзе ў гэты бок”.
Наколькі істотную шкоду наносяць цяперашнія і могуць нанесьці новыя санкцыі ЗША? Меркаваньне эканаміста Аляксандра Чубрыка:
“Цяжка не пагадзіцца з Пракаповічам што да іміджавай шкоды. Што да матэрыяльнай шкоды, то калі мы проста паглядзім на афіцыйную статыстыку, на тэмпы росту экспарту нафтапрадуктаў (гэта галоўнае, на што маглі паўплываць санкцыі), мы ўбачым, што гэты рост вельмі істотна паскорыўся. Мне здаецца, што “Белнафтахім” здолеў выкруціцца, нават калі санкцыі на яго неяк уплывалі. Я думаю, эканамічны эфэкт ад санкцыяў ЗША мінімальны”.
На думку палітоляга Андрэя Фёдарава, і цяпер наўрад ці да амэрыканскіх санкцыяў далучыцца Эўразьвяз:
“У Беларусі няма вялікай эканамічнай залежнасьці ад Злучаных Штатаў. І беларускае кіраўніцтва ня вельмі баіцца беспасярэдне гэтых санкцыяў. Яно баіцца хутчэй наступстваў. Таму я думаю, што адказ будзе даволі жорсткі. І, на жаль, да тых вынікаў, на якія разьлічваюць Злучаныя Штаты, гэта значыць да вызваленьня палітзьняволеных, санкцыі наўрад ці прывядуць. Я мяркую, што ніякай рэакцыі з боку Эўразьвязу ня будзе. Што да Масквы, тут сытуацыя, на мой погляд, больш складаная. Дагэтуль, як мы ведаем, яна ніяк не рэагавала на беларуска-амэрыканскае процістаяньне, але я не выключаю, што гэтым разам рэакцыя ўсё ж будзе. Праўда, калі яна й будзе, так, мне здаецца, усё ж вэрбальная. Ня думаю, што Расея пойдзе на нейкія канкрэтныя крокі супраць Злучаных Штатаў”.
Сацыял-дэмакратычны палітык Мікола Статкевіч называе амэрыканскі адказ чаканым. На ягоную думку, беларускія ўлады скарыстаюць санкцыі для паляпшэньня свайго вобразу ў вачох беларускага, а асабліва расейскага насельніцтва:
“Для беларускіх уладаў ува ўсіх гэтых санкцыях і гульні ў дыпляматычную вайну з Амэрыкай ёсьць вялікі плюс – гэта магчымасьць апэляваць да расейскага грамадзтва: “Бачыце, мы з вашым ворагам ваюем, а вы нам – нож у сьпіну, цэны на нафту і газ падымаеце”. Так што санкцыі гэтыя беларускую ўладу не напалохаюць, але трактоўка будзе, што гэта варожыя крокі, падкопы і г.д. Я мяркую, што расейская грамадзкасьць успрыме гэтыя звароты станоўча: маўляў, “малайчына, нічога не баіцца, шчэміць гэтых амэрыканцаў, паслоў павыганяў, так ім і трэба, нашыя б так”. А думка кіроўчых элітаў Расеі будзе сумесьсю ўхваленьня з раздражненьнем: там адносіны з Амэрыкай шматгранныя, яны ўключаюць у сябе і сваркі, але і гандаль, і пагадненьні, а “тут гэты яшчэ ўлазіць са сваімі праблемамі”.
Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі засяроджвае ўвагу на тым, супраць каго скіраваныя гэтыя санкцыі:
“Гэтыя санкцыі – працяг ранейшых. І, наколькі я ведаю, тыя ранейшыя санкцыі былі скіраваныя супраць найбліжэйшага атачэньня прэзыдэнта. Менавіта людзі адтуль атрымлівалі даходы ад гэтых прадпрыемстваў. Паводле тлумачэньняў амэрыканскіх прадстаўнікоў, гэтыя санкцыі не закранаюць інтарэсаў простых беларусаў, а закранаюць звышдаходы пэўнай кагорты чыноўнікаў, набліжаных да найвышэйшага кіраўніка Беларусі. Калі гэта так, то санкцыі будуць дзейснымі”.
Міністэрства фінансаў ЗША зь сярэдзіны лістапада мінулага году забараніла амэрыканскім асобам і фірмам мець дачыненьні з прадстаўніцтвамі кампаніі “Белнафтахім” у Эўропе, Расеі і Кітаі, а таксама з кампаніяй “Belneftekhim USA”, якая знаходзіцца ў ЗША.
Да публікацыі 6 сакавіка на сайце Міністэрства фінансаў ЗША тлумачэньня санкцыі закраналі толькі прадстаўніцтвы “Белнафтахіму” і яго даччыныя прадпрыемствы. З сакавіка сфэра дзеяньня амэрыканскіх санкцыяў фактычна была распаўсюджаная на ўсе беларускія прадпрыемствы нафтахімічнага комплексу з доляй дзяржавы, ня меншай за 50%.
“Грамадзяне ЗША, якія падтрымліваюць ці наладжваюць адносіны з суб'ектамі гаспадараньня, у якіх “Белнафтахім” валодае наўпрост ці ўскосна доляй з 50% і большай, павінны ўлічваць, што маёмасьць такіх суб'ектаў гаспадараньня і інтарэсы ў іх будуць блякавацца”, – гаворыцца ў тлумачэньні Міністэрства фінансаў ад 6 сакавіка 2008 году.
Рэакцыя беларускага МЗС
Паводле начальніка ўпраўленьня інфармацыі, прэсавага сакратара МЗС Беларусі Андрэя Папова, дзеяньні амэрыканскай адміністрацыі не ўяўляюць сабою нічога новага:
“Гаворка ідзе, калі можна так сказаць, пра канкрэтызацыю “адрасатаў” тых абмежавальных захадаў, пра якія ЗША ўжо абвяшчалі раней”.
Паводле спадара Папова, “сваімі дзеяньнямі ЗША на гэты раз безь ніякага сумневу прадэманстравалі, што захады, якія яны робяць, накіраваныя супраць шараговых беларускіх грамадзянаў і закранаюць інтарэсы работнікаў прадпрыемстваў, якія ўключаныя ў абмежавальны сьпіс”.
Паводле спадара Папова, асабліва кідаецца ў вочы, што “гэты крок зроблены амэрыканскім бокам адразу пасьля недвухсэнсоўна заяўленай прэзыдэнтам Беларусі адкрытай і сумленнай пазыцыі на карысьць раўнапраўнага ўзаемапаважлівага дыялёгу ў мэтах нармалізацыі беларуска-амэрыкаснкіх стасункаў. Сытуацыя ясна паказвае, хто працуе на пазытыў, а хто — на нэгатыў”.
Спадар Сямашка заявіў, што беларускі бок прыняў прэвэнтыўныя меры, каб прадпрыемствы і працоўныя калектывы не пацярпелі.
Паводле першага віцэ-прэм’ера, гэтыя санкцыі найбольш закрануць “Шкловалакно”, бо ў ЗША паступалі істотныя продажы прадукцыі гэтага прадпрыемства ў працэнтных адносінах. Аднак гэтая прадукцыя запатрабавана на іншых сусьветных рынках.
Першыя рэакцыі пакараных санкцыямі прадпрыемстваў
(Шырэй пра рэакцыі на прадпрыемствах)
На беларускіх прадпрыемствах, адносна якіх уведзены эканамічныя санкцыі ЗША, адмаўляюцца ад камэнтароў. Генэральны дырэктар “Беларускага нафтавага гандлёвага дома” Валеры Іванковіч заявіў, што камэнтаваць сытуацыю ня будзе. Па якіх прычынах, ён не паведаміў.
Выконваючы абавязкі намесьніка дырэктара па эканоміцы “Лакафарбы” Эдуард Сячко сказаў, што “вялікай шкоды гэтыя санкцыі прадпрыемству не прынясуць”. Ён сказаў, што вялікага супрацоўніцтва з ЗША ў прадпрыемства няма.
Ва ўпраўленьні маркетынгу прадпрыемства “Полацк-шкловалакно” сказалі, што “пакуль разглядаюцца ўсе варыянты і цяпер складана нешта сказаць”.
Намесьніца па эканоміцы сказала, што “грошы паступаюць як і раней, учора грошы прыходзілі”. Яна сказала, што кардынальных, значных пераменаў не чакаецца.
Што прынясуць санкцыі? Як адкажа Менск?
Вось як камэнтуе новыя санкцыі беларускі палітоляг Дзяніс Мельянцоў:
“Выглядае, што Злучаныя Штаты Амэрыкі вырашылі жорстка адказаць на тое, што афіцыйны Менск выслаў зь Беларусі амэрыканскіх дыпляматаў.
Менск можа пагражаць вяртаньнем у Беларусь ядзерных сілаў