Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Д.Мельянцоў: “Менск можа пагражаць вяртаньнем ядзернай зброі”


Міністэрства фінансаў ЗША абвясьціла пра эканамічныя санкцыі адносна трох беларускіх кампаніяў, зьвязаных з канцэрнам “Белнафтахім”. Яны тычацца ААТ “Лакафарба”, ААТ “Полацак-шкловалакно” і Беларускага нафтавага гандлёвага дому. Актывы гэтых прадпрыемстваў, калі іх знойдуць у ЗША, будуць замарожаныя, а амэрыканскім грамадзянам забаронена мець камэрцыйныя справы з гэтымі прадпрыемствамі.


Вось як камэнтуе новыя санкцыі беларускі палітоляг Дзяніс Мельянцоў:

“Выглядае, што Злучаныя Штаты Амэрыкі вырашылі жорстка адказаць на тое, што афіцыйны Менск выслаў зь Беларусі амэрыканскіх дыпляматаў. Адбываецца эскаляцыя сытуацыі. Хутчэй за ўсё, беларускі бок будзе вымушаны адказаць на гэтыя дзеяньні паводле прынцыпу ўзаемнасьці. І я думаю, паколькі сытуацыя ўжо зайшла настолькі далёка, дык ёсьць верагоднасьць таго, што афіцыйны Менск у адказ на пашырэньне санкцыяў прыгадае будапэшцкія гарантыі.

Будапэшцкі мэмарандум падпісаны Вялікай Брытаніяй, ЗША і Расеяй, а таксама адпаведна і Беларусьсю ў сьнежні 1994 году. Ён прадугледжвае, што вялікія дзяржавы адмаўляюцца ад усялякіх санкцыяў супраць Беларусі (у тым ліку і эканамічных). Дзяржавы гарантуюць бясьпеку Беларусі ў абмен на тое, што яна выводзіць са сваёй тэрыторыі ядзерныя сілы. І цяпер, хутчэй за ўсё, афіцыйны Менск будзе пагражаць тым, што ў Беларусь зноў будуць уведзеныя ядзерныя сілы. На маю думку, лёгіка разьвіцьця падзеяў ідзе ў гэты бок”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG