Нашы карэспандэнты пацікавіліся - ці існуюць у некамэрцыйных арганізацый нейкія льготы пры арэндзе офісных памяшканьняў.
У Літве некамэрцыйныя арганізацыі ня маюць ніякіх ільготаў у параўнаньні зь іншымі арганізацыямі пры арэндзе памяшканьняў. Аднак заканадаўства заахвочвае падаткаплатнікаў – індывідуальных і карпаратыўных, падтрымліваць грамадзянскую супольнасьць, кожны падаткаплатнік можа прызначыць 2% ад сваіх падаткаў на фінансаваньне любой недзяржаўнай арганізацыі, навучальнай ці мэдычнай установы.
Ва Ўкраіне некамэрцыйныя арганізацыі таксама наагул ня маюць заканадаўча замацаваных ільготаў пры арэндзе памяшканьняў. Існуе невялікі сьпіс арганізацый, напрыклад Арганізацыя былых палітвязьняў, якая валодае такімі ільготамі ў адпаведнасьці з адмысловым указам прэзыдэнта.
Да мінулага году ва Ўкраіне існавала практыка (але не закон), паводле якой мясцовыя ўлады здавалі камунальную ўласнасьць у арэнду грамадзкім арганізацыям па ільготных коштах. Гэта, аднак, нярэдка прыводзіла да злоўжываньняў, і летась быў прыняты закон, паводле якога камунальная ўласнасьць здаецца ў арэнду толькі па рынкавых коштах. У некаторых гарадах, напрыклад у Львове, гарадзкія ўлады часткова кампэнсуюць арэндную плату тым грамадзкім арганізацыям, у існаваньні і дзейнасьці якіх асабліва зацікаўлены горад.