Славаччына: дзеяньні ўлады супярэчаць заявам для ЭЗ

Амбасада Славаччыны, цяперашняй старшыні кабінэту міністраў Рады Эўропы, распаўсюдзіла заяву МЗС сваёй краіны з асуджэньнем перасьледу незалежных журналістаў у Беларусі.

“Падобныя дзеяньні беларускіх уладаў цалкам супярэчаць агульнапрызнаным каштоўнасьцям дэмакратыі і правоў чалавека, а таксама заявам Беларусі пра сваё жаданьне разьвіваць канструктыўнае супрацоўніцтва з Эўразьвязам, Радай Эўропы і іншымі міжнароднымі арганізацыямі”, гаворыцца ў заяве. Таксама міністар замежных спраў Славаччыны Ян Кубіш заклікаў беларускія ўлады “спыніць неабгрунтаваныя парушэньні правоў чалавека і грамадзянскіх свабод беларускіх грамадзянаў".