А 15-й гадзіне 28 ліпеня каля будынку Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі (Гарадзкі Вал, 4) адбыўся пікет, у якім бралі ўдзел лідэры АГП і БХД Анатоль Лябедзька і Віталь Рымашэўскі, а таксама «сьпікеры» Аб’яднанай грамадзянскай партыі, якія вылучаюцца кандыдатамі ў дэпутаты парлямэнту па Менску.
Удзельнікі пікету перадалі ў МУС зварот з патрабаваньнямі, каб міліцыя спыняла спробы фальсыфікацыяў, ня ціснула на апазыцыю і не займалася самаўпраўствам, а абараняла закон. Яны трымалі ў руках партрэт маці зьніклага міністра Захаранкі.
Затрыманьняў не было.
Як распавёў карэспандэнту Свабоды Рымаўэшскі, пасьля зыходу журналістаў сябра ўчастковай камісіі 105 акругі Андрэй Есьман кінуўся з кулакамі на ўдзельнікаў пікету. Ён казаў, нібы паступіла паведамленьне, што пікетоўцы ня вытрымалі дыстанцыю ад адміністрацыйнага будынку: замест належных 50 мэтраў сталялі ў 45 мэтрах.