Бясплатны канцэрт Лявона Вольскага. Пачатак а 19-й.
Выступ адбудзецца ў межах пікету па зборы подпісаў у падтрымку Алеся Лагвінца. Паводле папярэдняй інфармацыі, вулічны канцэрт Лявона Вольскага працягнецца мінімум гадзіну.
Выступ адбываецца на перакрыжаваньні вуліц Сухараўская і Лабанка (насупраць ГЦ «Максімус»). Таксама ў імпрэзе бяруць удзел тэлевядоўца Юры Жыгамонт і мастак Алесь Пушкін.