Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітрапаліт Кандрусевіч назваў бальшавіцкі пераварот катастрофай і заклікаў зрабіць выходнымі 1 і 2 лістапада


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У прамове падчас урачыстай імшы ў Менскай катэдры 1 лістапада каталіцкі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч назваў бальшавіцкую рэвалюцыю 1917 году «экзістэнцыяльнай катастрофай», перадае «Белсат».

Тадэвуш Кандрусевіч, архіўнае фота
Тадэвуш Кандрусевіч, архіўнае фота

Паводле Тадэвуша Кандрусевіча, расейская Кастрычніцкая рэвалюцыя «прынесла нечуваныя пакуты беларускаму народу», але афіцыйна ў Беларусі яе гадавіна адзначаецца як сьвята. Ён заклікаў маліцца ня толькі за сваіх продкаў, але і за тых, хто забыты, хто не пасьпеў нарадзіць дзяцей, загінуў у Курапатах, Трасцянцы, савецкіх і нацысцкіх канцлягерах. За дзень да імшы Кандрусевіч наведаў Курапаты і маліўся ў месцы, дзе НКВД расстрэльвала беларускае мірнае насельніцтва.

Таксама Кандрусевіч заклікаў падпісваць пэтыцыю за тое, каб зрабіць выходнымі днямі 1 і 2 лістапада, бо 1-га каталікі адзначаюць Дзень усіх сьвятых, а 2-га – Дзяды, традыцыйны беларускі дзень памінаньня продкаў .

Адпаведны памятны дзень у праваслаўных – Радаўніца – у Беларусі зроблены выходным днём. Але каталіцкія памінальныя дні застаюцца звычайнымі працоўнымі, хоць афіцыйна лічацца дзяржавай рэлігійным сьвятам нароўні з праваслаўнай Радаўніцай, а каталікоў у Беларусі каля 1,4 млн. Аўтары пэтыцыі лічаць гэта дыскрымінацыяй.

На момант публікацыі пэтыцыю падпісалі паўтысячы чалавек. Зварот зьбіраюцца накіраваць у Савет Міністраў і Адміністрацыю прэзыдэнта 7 сьнежня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG