Справы іх разглядаў адзін і той жа судзьдзя — Іван Касьцян, які раніцай завочна аштрафаваў па аналягічных абвінавачваньнях Кацярыну Андрэеву і Сяргея Кавалёва на большую суму — 50 базавых велічыняў кожнага (па 1150 рублёў).
Алесь Сіліч і Марыя Арцыбашава ў суд прыйшлі. Арцыбашава заявіла хадайніцтва, каб працэс вёўся на беларускай мове. Судзьдзя Касьцян хадайніцтва задаволіў, перайшоў на беларускую.
Арцыбашава і Сіліч віны не прызналі. Яны кажуць, што не займаюцца распаўсюдам прадукцыі СМІ, яны фрылансэры, таму не абавязаныя мець акрэдытацыю МЗС. Сьведак у суд не выклікалі.
Толькі 25 жніўня чацьвёра журналістаў аштрафаваныя на агульную суму 3910 рублёў, паведамляе прэс-служба БАЖ.