25 жніўня судзяць чацьвярых незалежных журналістаў — Кацярыну Андрэеву (Бахвалаву), Сяргея Кавалёва, Алеся Сіліча і Марыю Арцыбашаву. Іх вінавацяць у незаконным вырабе прадукцыі СМІ — працы без акрэдытацыі на карысьць тэлеканалу «Белсат». Справы ўсіх чацьвярых разглядае адзін судзьдзя — Іван Касьцян. Самі журналісты вырашылі не прыходзіць на паседжаньні, паведамляе сайт БАЖ.
Судзьдзя Касьцян за 15 хвілін разгледзеў пісьмовыя матэрыялы справы Андрэевай і Кавалёва і агучыў рашэньне: абаіх аштрафаваць на 50 базавых велічынь (1150 рублёў).
Міліцыянты вінавацяць карэспандэнтаў у парушэньні арт. 22.9 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях, аднак ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» ужо шмат гадоў настойвае на тым, што судзіць журналістаў і апэратараў паводле гэтага артыкулу неправамерна.
Алеся Сіліча і Марыю Арцыбашаву будуць судзіць а 15 гадзіне.